Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пастэркі з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску 24 снежня ў 22.00.
Паўтор трансляцыі 25 снежня ў 8.05.
Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць на сайце тэлекампаніі. Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у сваіх парафіях.
