Ватыкан

Святы Айцец: сучасны свет патрабуе цноты надзеі

Тыя, хто натхнёны надзеяй і цярплівыя, здольныя перажыць нават самыя цёмныя ночы, — адзначыў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу надзеі, нагадаўшы, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яе тэалагальнай цнотай, якая дапамагае імкнуцца да Нябеснага Валадарства і прагнуць вечнага жыцця, спадзеючыся не на ўласныя сілы, а на абяцанні Хрыста ...

Читать далее »

У Рыме пройдзе Сусветная сустрэча #BeHuman

10-11 мая 2024 года ў Рыме пройдзе Другая сусветная сустрэча па пытаннях чалавечага братэрства пад дэвізам #BeHuman (Быць чалавекам). У мерапрыемствы, арганізаваным ватыканскім Фондам Fratelli tutti, прымуць удзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. У рамках ініцыятывы адбудуцца 12 круглых сталоў з удзелам навукоўцаў, эканамістаў, дзеячаў культуры і спорту, мэраў, менеджараў, рабочых і простых грамадзян з усяго свету. Яны будуць шукаць альтэрнатывы ...

Читать далее »

Пантыфік: сінадальны шлях – гэта шлях паглыбленага слухання

Сінадальнае падарожжа, у якое мы ўступілі як Касцёл, уяўляе сабой асабісты, супольны і касцёльны духоўны вопыт і таму патрабуе індывідуальнай працы кожнага ўнутры сябе, — адзначыў Папа. Пантыфік напісаў прадмову да кнігі езуітаў Хуана Антоніа Герэры Алвеса і Оскара Марціна Лопеса пад назвай Размова ў Духу – мастацтва распазнавання і практыка сінадальнасці, якая выйдзе на італьянскай мове 30 красавіка 2024 ...

Читать далее »

Святы Пасад: пробашчы з 90 краін разважаюць пра Касцёл будучыні

Больш за 200 каталіцкіх святароў з усяго свету ўпершыню сустракаюцца пад эгідай Святога Пасада, каб абмеркаваць будучыню душпастырства у рамках сінадальнага працэсу, які працягваецца ў Каталіцкім Касцёле. Удзельнікі сустрэчы Пробашчы на карысць Сінода з 90 краін 29 красавіка 2024 года сабраліся ў Сакрафана пад Рымам. Дыскусіі завершацца ў чацвер 2 мая сустрэчай з Папам Францішкам у Ватыкане, падчас якой у ...

Читать далее »

Абвешчаны першы лаўрэат прэміі ватыканскага фонду св. Яна Паўла ІІ

Ватыканскі фонд св. Яна Паўла ІІ абвясціў аб першым уручэнні ўзнагароды, заснаванай у 2023 годзе для адзнакі асоб, арганізацый або ініцыятыў, якія ўвасабляюць вучэнне Папы-паляка ў навуковай, культурнай і грамадскай дзейнасці. Першым лаўрэатам стаў цэнтр Яна Паўла ІІ «Справядлівасць і мір» ва Угандзе. Прэмія была заснавана 7 лютага 2023 г. рашэннем адміністрацыйнага савета фонду з мэтай узнагароджання асоб, арганізацый або ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае распаўсюджваць культуру абдымкаў

«З распасцёртымі абдымкамі» – пад такім дэвізам прайшла 25 красавіка 2024 года сустрэча Папы Францішка з членамі італьянскага руху «Каталіцкая акцыя». У ёй прынялі ўдзел 60 тысяч чалавек. “Абдымкі – адзін з самых спантанных выразаў чалавечага досведу”, — нагадаў удзельнікам ініцыятывы, якія сабраліся на плошчы святога Пятра, Папа. Жыццё чалавека пачынаецца з абдымкаў бацькоў, за якімі ідуць шматлікія іншыя пяшчотныя ...

Читать далее »

Святы Пасад рыхтуе дакумент аб распазнаванні аб’яўленняў

Дыкастэрыя веравучэння завяршае працу над новым дакументам, які будзе вызначаць дакладныя правілы распазнавання аб’яўленняў і іншых такога роду звышнатуральных падзей. Аб гэтым распавёў сайту National Catholic Register кардынал-прэфект Віктар Фернандэс. Апошні раз Кангрэгацыя веравучэння, якую тады ўзначальваў харвацкі кардынал Франьё Шэпер, выдала агульны дакумент на тэму аб’яўленняў у лютым 1978 года, у апошнія месяцы пантыфікату Паўла VI. У Нормах працэдуры ...

Читать далее »

Папа адзначае імяніны: віншаванні з радзімы яго нябеснага апекуна

23 красавіка 2024 года ў Ватыкане адзначаецца дзень святога Юрыя – нябеснага апекуна Папы Францішка. Карэспандэнт газеты L’Osservatore Romano з дэлегацыяй духавенства з Іерусаліма пабываў на радзіме святога Юрыя, адкуль прывёз віншаванні з імянінамі Святога Айца. Мястэчка Лод месціцца на паўдарозе паміж Іерусалімам і Тэль-Авівам. У старажытнасці горад называўся Лідда. Тут, паводле традыцыі, жыў і, верагодна, памёр святы Юрый. Наведванне ...

Читать далее »

Пантыфік у Дзень Зямлі: быць будаўнікамі супольнага дома

Папа нагадаў пра важнасць намаганняў на карысць аховы навакольнага асяроддзя і міру. 22 красавіка 2024 года ён скіраваў кароткае паведамленне з нагоды Дня Зямлі. “Наша пакаленне пакінула ў спадчыну мноства багаццяў, але мы не здолелі захаваць планету і не захоўваем мір. Мы пакліканы стаць рамеснікамі і будаўнікамі супольнага дома, Зямлі, якая “ператвараецца ў руіны”, — напісаў Пантыфік у сацыяльнай сетцы ...

Читать далее »

Навуковец-езуіт: не трэба баяцца штучнага інтэлекту

Нават калі б аднойчы машыны дасягнулі пэўнай самасвядомасці, ці сапраўды была б прычына для страху? — такім пытаннем задаецца дырэктар Ватыканскай абсерваторыі, брат Гай Кансалманьё ў апошнім нумары езуіцкага часопіса La Civiltà Cattolica. Манах-езуіт тлумачыць, што замест таго, каб імітаваць чалавечы інтэлект, сістэмы штучнага інтэлекту выконваюць “аперацыі па маніпуляванні данымі”. Аднак гэтыя даныя “не з’яўляюцца ні інфармацыяй, ні ведамі, ні ...

Читать далее »