25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, выхаванцы і супрацоўнікі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра дабрачыннай місіі Добрага Самараніна з Мінска здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. Як паведамляецца на сайце місіі Samaranin.by, пілігрымаў прывітаў пробашч жодзінскай парафіі і кусташ санктуарыя кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. У святыню маленькія ўдзельнікі пілігрымкі прынеслі сэрцы, зробленыя сваімі рукамі, як сімвал любові і міру. ...
Читать далее »Архив меток: Жодзіна
Неверагодная моц ружанца
Сапраўднае свята немагчыма без малітвы. Пра сакрэт гэтай малітвы, чаму Марыя з’яўляецца з ружанцам на аб’яўленнях і пра неверагодную моц ружанца распавёў кс. Міхаіл Цвячкоўскі падчас гаміліі на Пастэрцы 24 снежня 2021 года ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
Читать далее »Сведчанне пра «той свет» у момант клінічнай смерці
Каталіцкая верніца з Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне перажыла клінічную смерць, яе сэрца спынялася на 15 хвілін. Пробашч парафіі айцец Міхаіл Цвячкоўскі ў відэа дае сведчанне з тых слоў, што яму расказала маладая жанчына і шматдзетная маці, з якой ўсё гэта здарылася. Калі наступіла клінічная смерць, лекары 15 хвілін змагаліся, каб яе сэрца магло працаваць, гаворыць святар.
Читать далее »Вернікі з Жодзіна і Глыбокага здзейснілі пілігрымку ў Марыйны Санктуарый у Ліхені
Пілігрымку арганізавала парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, і ў сувязі з наяўнасці вольных месцаў, запрасілі глыбачан. 45-асабовая група разам з кіраўніком а. Міхаілам Цвячкоўскім МІС першы прыпынак зрабіла ў Мар’янках – гэта мясцовасць, у святыні якой знаходзіцца труна з бл. Станіславам Папчынскім, заснавальнікам ордэна Марыянаў. Там наведалі музей і паглядзелі фільм пра святога марыяніна,прынялі ўдзел у св. Імшы праз ...
Читать далее »120 хлопцаў прынялі ўдзел у дванаццатым турніры міністрантаў у Жодзіне
5 і 6 красавіка ў Жодзіне прайшоў дванаццаты турнір міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай дзякуючы таму, што сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў – амаль 120 хлопцаў з розных парафій. Гэтым разам да спісу пастаянных удзельнікаў — Барысава, Друі, Маладзечна, Мінска, Смалявічаў, Оршы – далучылася каманда міністрантаў з Глыбокага. За вялікі кубак хлопцы змагаліся ў шматлікіх катэгорыях, сумяшчаючы выпрабаванні сваіх спартыўных талентаў, ...
Читать далее »У супольнасці беларускіх марыянаў новы святар
16 чэрвеня ў Жодзіна святарскае пасвячэнне прыняў дк. Канстанцін Гушча з супольнасці айцоў марыянаў. Сакрамант удзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Новапрэзбітэр паходзіць з Наваполацкай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Кажучы словамі біскупа Алега, які ўзначаліў святую Імшу, «Хрыстос атрымаў яшчэ адны рукі». Сапраўды, яшчэ адны святарскія рукі ад гэтага часу змогуць удзяляць сакраманты, благаслаўляць, яшчэ адно святарскае сэрца пакладзенае ...
Читать далее »#ГрайПану: у Жодзіне пройдзе другая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў Беларусі
4-6 лістапада ў Жодзіне пройдзе другая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў, паведамляе catholic.by. «Грай Пану» — адмысловая музычная майстэрня для тых, хто займаецца музыкай, праслаўляючы Бога. Зарэгістравацца на ўдзел у сустрэчы можна ТУТ›› Ініцыятыва, якую распачалі ўдзельнікі евангелізацыйнага праекта «Рыбы», знайшла свой працяг. Першая сустрэча адбылася ў Жодзіне 10-12 сакавіка. Як адзначаў напярэдадні першай сустрэчы адзін з яе арганізатараў Віталій Грышкевіч (удзельнік гурта ...
Читать далее »Касцёл Маці Божай Фацімскай у Жодзіне стаў дыяцэзіяльным санктуарыем
13 мая пасля Імшы, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у жодзінскім касцёле, іерарх аб’явіў аб устанаўленні касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыем. Нагодай для прыняцця такога рашэння стаў юбілей 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, а таксама «той факт, што парафія Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з’яўляецца асаблівым месцам, дзе збіраюцца вернікі для ўшанавання Найсвяцейшай Панны», ...
Читать далее »Сустрэча хрысціянскіх музыкаў «#ГрайПану» прайшла ў Жодзіна
«#ГрайПану» — так называўся з’езд хрысціянскіх музыкаў, які арганізавалі ўдзельнікі «Rybyproject» на базе жодзінскай парафіі Маці Божай Фацімскай. Сустрэча працягвалася з 10 па 12 сакавіка, і ўдзельнічала ў ёй каля 90 маладых хрысціянскіх музыкаў з Беларусі, Украіны і Узбекістана. Запрашаючы на сустрэчу хрысціянскіх музыкаў, арганізатары такім чынам акрэслівалі яе задачы: «„Rybyproject“ запускае праект па фармацыі музыкаў, мэты якога: аб’яднаць хрысціянскіх ...
Читать далее »У Жодзіна адбыўся турнір міністрантаў з марыянскіх парафій
14-15 кастрычніка ў Жодзіна адбыўся ўжо традыцыйны турнір міністрантаў з марыянскіх парафій. У спатканні прынялі ўдзел каля 70 хлопцаў з усіх мясцовасцей, дзе працуюць айцы марыяне: Мінска, Жодзіна, Барысава, Росіцы і Оршы. Да іх далучыліся госці з суседніх Смалявіч і далёкай Друі, якая, дарэчы, не так даўно была марыянскай. Турнір адбываўся ў розных катэгорыях. Сустрэча распачалася супольнай Эўхарыстыяй у пятніцу. ...
Читать далее »