Архив меток: заклік аб міры

Пантыфік заклікаў да міру ва Украіне: голас зброі павінен змоўкнуць!

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, 31 жніўня 2025 года, Папа заклікаў да міру ва Украіне, асудзіў распаўсюджванне глабальнай “пандэміі ўзбраенняў” і выказаў смутак з прычыны гібелі мігрантаў. “На жаль, вайна ва Украіне працягвае сеяць смерць і разбурэнні. У апошнія дні бамбардзіроўкі закранулі некалькі гарадоў, у тым ліку сталіцу, Кіеў, што прывяло да шматлікіх ахвяр. Я зноў ...

Читать далее »

Рым: лідары трох рэлігій падпісалі заклік да міру ў Святой Зямлі

“Бяспека ніколі не будзе пабудавана на нянавісці”, — гаворыцца ў міжрэлігійным звароце, які 29 жніўня 2025 года падпісалі ў Рыме лідары яўрэйскіх, мусульманскіх і хрысціянскіх супольнасцей у Італіі. “Гэты заклік прадыктаваны ўпэўненасцю ў тэрміновай неабходнасці падтрымліваць усе ініцыятывы, накіраваныя на спыненне нянавісці, абарону мірнага суіснавання, ачышчэння мовы і ўстанаўленне міру”, — гаворыцца ў звароце. Заклік падпісалі: Наэмі Дзі Сэньі, старшыня ...

Читать далее »

Дзень посту і малітвы за мір – Папа Леў XIV ідзе шляхам папярэднікаў

Абвясціўшы ва ўсім Каталіцкім Касцёле Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру, Леў XIV працягвае традыцыю сваіх папярэднікаў, якія неаднаразова заклікалі вернікаў да духоўнай мабілізацыі дзеля супакою на планеце. Першы Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў трэцім тысячагоддзі абвясціў святы Папа Ян Павел ІІ. Ён адбыўся 14 снежня 2001 года ў адказ на трагічныя падзеі 11 верасня і ...

Читать далее »

Святы Айцец: справа міру ў свеце патрабуе ўкладу хрысціян

Бяззбройная і абяззбройваючая прысутнасць хрысціян у грамадстве павінна указаць альтэрнатыву развіццю свету, — адзначыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў 46-й Сустрэчы сяброўства паміж народамі. Міжнародны форум пройдзе з 22 па 27 жніўня 2025 года ў італьянскім горадзе Рыміні на тэму “У пустынных месцах будзем будаваць з новай цэглы”. Папа Леў XIV прывітаў яго ўдзельнікаў у пасланні за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра ...

Читать далее »

Святы Айцец: кожны чалавек мае годнасць, дадзеную яму Богам

Пасля малітвы “Анёл Панскі” 27 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV звярнуўся з заклікам да мірных перамоў і выказаў глыбокую заклапочанасць становішчам мірных жыхароў Газы, якія пакутуюць ад голаду і насілля. “Маё сэрца блізкае да ўсіх, хто пакутуе ад канфліктаў і гвалту ў свеце. У прыватнасці, я малюся за тых, хто пацярпеў у сутыкненнях на мяжы Тайланда і Камбоджы, асабліва ...

Читать далее »

Рамас-Орта: Папа застаецца голасам міру ў свеце канфліктаў

Прэзідэнт Усходняга Тымора Жазэ Рамас-Орта падчас інтэрв’ю ватыканскім СМІ ў Абу-Дабі падзяліўся меркаваннем пра ўплыў Францішка на міжнародную супольнасць і яго ролю ў пошуку шляхоў да міру. Палітык звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце, дзе большасць лідараў так ці інакш уцягнутыя ў канфлікты, Папа застаецца адной з нешматлікіх постацяў, якая карыстаецца даверам усіх бакоў. Гэта асабліва важна ў ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў да міру ў Судане, Святой Зямлі і Украіне

Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі 12 лістапада 2023 года Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб міры ў Судане, Святой Зямлі і Украіне. Папа Францішак нагадаў аб тым, што ўжо на працягу многіх месяцаў у Судане ідзе грамадзянская вайна, “якой не відаць канца”. Яна прывяла “да шматлікіх ахвяр, мільёнаў унутрана перамешчаных асоб і бежанцаў у суседнія краіны, а таксама да ...

Читать далее »