Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 15 траўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці новым аб’ектам спадчыны. Як паведаміў Мінкульт, у спіс увайшоў традыцыйны абрад «Тры каралі», які каталіцкія вернікі праводзяць 6 студзеня ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Гэта абрад калядавання на каталіцкае свята Аб’яўлення Пана (Тры каралі) 6 студзеня. Рэканструкцыю абраду здзейснілі ў 2016-2022 гг. ...
Читать далее »Архив меток: тры каралі
Аповесць-легенда пра трох каралёў
Восенню 1819 г. у гарадской бібліятэцы Іены Гётэ натрапіў на старажытны лацінскі рукапіс, у якім апавядалася пра трох святых каралёў. Захоплены тэкстам, паэт напісаў свайму знаёмаму: «Гісторыя і паданне, магчымае і неверагоднае, казачнае і натуральнае, магчымае і сапраўднае спалучана тут у адзінае і, як казка, не паддаецца ніякай крытыцы» (Иоанн Хильдесхаймский. Легенда о трёх святых царях. М., 1998, с. 10). ...
Читать далее »Святочнае шэсце Трох Каралёў адбылося ў Лідзе
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылося першае ў дыяцэзіі святочнае шэсце Трох Каралёў. Перад святой Імшой працэсію прывітаў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Урачыста ўвайшоўшы ў касцёл пад калядны спеў, Каралі і ўдзельнікі працэсіі пакланіліся перад стаенкай. На пачатку св. Імшы пробашч кс. канонік Уладзімір Гуляй прывітаў усіх прысутных у касцёле – ...
Читать далее »Па Вільні прайшла працэсія Трох каралёў
У Дзень Трох каралёў 6 студзеня ў Вільні ад Святых варот прайшла працэсія Трох каралёў. Каралеўская працэсія — гэта трохметровыя каранаваныя фігуры каралёў: Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, і суправаджаючыя іх біблейскія персанажы. Па традыцыі, каралі жадалі ўраджайнага і паспяховага года. delfi.lt
Читать далее »Што азначае надпіс крэйдай на дзвярах C + M + B?
6 студзеня каталікі адзначылі свята Богаяўлення або ўрачыстасць Трох каралёў (Трох цароў, Трох вешчуноў, Трох мудрацоў). І ў гэты дзень пасля Імшы ў касцёлах раздаюць асвечаную крэйду, якой парафіяне пішуць на дзвярах сваёй кватэры C + M + B і нумар распачатага года. Але нягледзячы на векавыя традыцыі, інтэрпрэтацыя надпіса па-ранейшаму выклікае спрэчкі. Першая і, здавалася б, самая лагічная версія ...
Читать далее »