Архив меток: традыцыя

Традыцыйная каталіцкая малітва эфектыўней за модныя медытацыі

Амерыканскі часопіс «Journal of Religion and Health» апублікаваў даследаванне, якое пацвярджае пазітыўны ўплыў ружанцовай малітвы на псіхічнае здароўе і абвяргае стэрэатыпы. Навукоўцы з Італіі, Польшчы і Іспаніі даследавалі 361 практыкуючых католікаў і выявілі, што асобы, якія моляцца на ружанцы, адзначаюць вышэйшы ўзровень дабрабыту, большую эмпатыю і значна ніжэйшы ўзровень трывог. Традыцыйная рэлігійная практыка пераадольвае стэрэатыпы Кіраўнік даследавання ксёндз Луіс Авіеда ...

Читать далее »

Музычныя традыцыі беларускіх касцёлаў у канцы XVIII–XIX стагоддзях

Часам можна сустрэцца з перакананнем, што раней для музычнага суправаджэння набажэнстваў выкарыстоўваўся выключна арган. Аднак гэтае выказванне не зусім карэктнае. Для беларускіх касцёлаў былі характэрныя ўласныя музычныя традыцыі. Паколькі важным элементам рэлігійнай практыкі рымска-каталіцкай царквы выступала музыка, невыпадковым было з’яўленне пры кляштарах асяродкаў навучання ёй. Ігры на музычных інструментах і спевам таксама вучылі і ў каталіцкіх агульнаадукацыйных школах, якія дзейнічалі ...

Читать далее »

Бэтлеемскі агонь міру ўжо запалены

Пандэмія не перашкодзіла працягу традыцыі запальваць Бэтлеемскае святло міру. Ініцыятарам гэтай традыцыі з’яўляецца радыё ORF з Верхняй Аўстрыі. У гэтым годзе перадача Святла міру праходзіць пад дэвізам «Святло служэння». З 1986 года агонь ад алейнай лямпы, якая знаходзіцца ў Бэтлеемскім гроце над срэбнай зоркай, якая адзначае месца нараджэння Езуса, запальвала дзіця з Верхняй Аўстрыі, якое адзначалася не толькі сваімі дасягненнямі ...

Читать далее »

Рымская традыцыя ствараць партрэты святых з кветак

У Рыме існуе традыцыя 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла фларысты ствараюць кветкавыя партрэты святых і Пантыфікаў. Ідэя належыць скульптару Ларэнца Берніні, які працаваў у прыватнасці над інтэр’ерам сабора св. Пятра. Пачатак гэтай традыцыі дасягае 1625 года. Звычай называецца inflorata, а кампазіцыі размяшчаюць на віа дэла Канчыліацыёне, што вядзе да плошчы св. Пятра. Акрамя кветак для стварэння ...

Читать далее »

Елка, поўная сімвалаў

Нягледзячы на тое, што святы Божага Нараджэння сягаюць сваёй традыцыяй у першыя стагоддзі нашай эры, аздабленне елкі – адносна малады звычай. Калядным дрэвам хвойныя былі выбраны ў XVI стагоддзі. У біяграфіі св. Баніфацыя чытаем, што падчас св. Імшы на Божае Нараджэнне ён зрубіў святы для язычнікаў дуб і знішчыў усе дрэвы навокал, пакінуўшы толькі адну невялікую сасонку, якая і стала ...

Читать далее »

Адвэнт вучыць не паддавацца настроям, нецярплівасці

У Касцёле распачаўся перыяд чакання, які папярэднічае святам Божага Нараджэння – Адвэнт. У бягучым годзе першую свечку ў вянку з яловых галінак вернікі запалілі 3 снежня. Як дадзены час павінен паўплываць на духоўнае жыццё чалавека? Чаму ігнараваць яго небяспечна? І наколькі ў Адвэнце могуць спалучацца радасць і пакаянне? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. Руслан Мазан. – Калі ў ...

Читать далее »

Не блытаць веру з пародыяй

Завяршэнне кастрычніка і пачатак лістапада ў Беларусі звязаны з асаблівым успамінам пра памерлых продкаў. Гэтая памяць пра тых, хто ўжо скончыў свой зямны шлях, аб’ядноўвае людзей розных канфесій. Аднак з памяццю пра памерлых часта звязана тое, што да хрысціянскай веры не мае ніякага дачынення. Смерць знаёмага чалавека, нават калі ён не быў нашым родным, але мы шмат часу правялі побач, ...

Читать далее »

Адкуль узяўся звычай ламацца аплаткай?

Калісьці выпяканнем аплатак маглі займацца выключна манаскія супольнасці. Толькі ў XVII стагоддзі кожная парафія атрымала такое права. Дапамагалі і актыўныя свецкія вернікі. Напрыклад, у Беларусі ў савецкія часы арганісты, закрыстыяне і іх памочнікі рабілі аплаткі ў сваіх дамах, а потым раздавалі іх парафіянам. У той час прыладай для выпякання былі прамавугольныя цяжкія жалезныя шчыпцы, якія называлі “жалезамі” ці “жалезкамі”. На ...

Читать далее »