Архив меток: тэлефонная размова

Папа размаўляў з палесцінскім лідарам Абасам

Святы Айцец у размове з Махмудам Абасам заклікаў да поўнага выканання міжнароднага гуманітарнага права і нагадаў пра 10-годдзе глабальнага пагаднення. 21 ліпеня 2025 года раніцай Папа Леў XIV правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна Махмудам Абасам, падчас якой былі абмеркаваны апошнія падзеі канфлікту ў Сектары Газа і гвалтоўныя дзеянні на Заходнім беразе ракі Іардан. Падчас размовы Святы Айцец паўтарыў ...

Читать далее »

Пантыфік правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Украіны

У тэлефоннай размове Прэзідэнт Украіны выказаў падзяку Папу Францішку за віншаванне са святам Божага Нараджэння, а таксама за падтрымку Формулы міру, у якой удзельнічаюць больш за 80 дзяржаў. Тэлефонная размова Папы з Уладзімірам Зяленскім адбылася ўвечары 28 снежня 2023 года. Пра гэта Прэзідэнт Украіны паведаміў у сваім вячэрнім відэазвароце, апублікаваным на афіцыйным сайце. «Толькі што гаварыў з Яго Святасцю Папам ...

Читать далее »

Святы Айцец паразмаўляў з Прэзідэнтам Ірана

5 лістапада 2023 года Папа Францішак паразмаўляў па тэлефоне з Прэзідэнтам Ірана Ібрагімам Раісі, — паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні, удакладняючы, што размова адбылася па ініцыятыве іранскага боку. Сайт Прэзідэнта Ірана паведаміў, што Раісі ацаніў заклікі Папы да спынення агню ў Газе. Гэту просьбу Святы Айцец паўтарыў падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра, заклікаючы таксама прыкласці ...

Читать далее »

Папа патэлефанаваў маладому ўдаўцу і бацьку двайнят

Папа Францішак ва ўрачыстасць Божага Нараджэння размаўляў па тэлефоне з маладым італьянскім удаўцом і бацькам. Ён паспрабаваў суцешыць мужчыну, для якога святы сталі сапраўдным выпрабаваннем. Жонка Джакама Кафана памерла 22 снежня 2022 года пасля нараджэння двайнят у Брындызі, — паведаміла італьянскае каталіцкае выданне Avvenire. Святар, які духоўна суправаджаў сям’ю, напісаў ліст да Папы пасля смерці 41-гадовай Вівіаны Дэлега. У ім ...

Читать далее »

Адбылася тэлефонная размова Папы Францішка з Прэзідэнтам Украіны

12 жніўня 2022 года Папа правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Украіны. З пачатку вайны яна стала ўжо трэцяй і адбылася ў кантэксце салідарнасці Пантыфіка з украінскім народам. “Правёў размову з Папам Францішкам. Паінфармаваў аб агрэсіі, якую РФ здзяйсняе супраць Украіны, аб страшных злачынствах Расіі. Мы ўдзячныя Пантыфіку за малітвы за Украіну. Наш народ мае патрэбу ў падтрымцы сусветных духоўных лідараў, ...

Читать далее »

Святы Айцец патэлефанаваў да італьянскай прыёмнай сям’і

Папа патэлефанаваў да італьянскай прыёмнай сям’і, у якой выхоўваюцца двое дзяцей з адметнасцямі развіцця, і падзякаваў за іх увагу да хворых і патрабуючых падлеткаў. “У мяне было адчуванне, што я размаўляю з сябрам. Ён хацеў пазнаёміцца з гісторыямі нашых дзяцей”, — прызналася Катэрына, якая доўга не магла паверыць, што чуе ў трубцы голас Святога Айца. Папа Францішак даведаўся пра сям’ю ...

Читать далее »

Папа і Патрыярх Маскоўскі размаўлялі пра сітуацыю ў Сірыі

Адбылася тэлефонная размова Патрыярха Маскоўскага з Пантыфікам. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт Рускай Праваслаўнай Царквы. Апрача таго, Кірыл правёў размову з усімі праваслаўнымі Патрыярхамі Блізкага Усходу. “Гаворка ішла, вядома, аб Сірыі”, — паведаміў ён на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ, якая адбылася 14 красавіка 2018 года. “Мы гаварылі пра тое, што ў тым ліку хрысціяне павінны паўплываць на сітуацыю такім чынам, каб спынілася ...

Читать далее »

Святы Айцец нечакана патэлефанаваў маці паралізаванага мужчыны

Папа Францішак у нядзелю, 11 лютага, вырашыў патэлефанаваць прыёмнай маці непаўнаспраўнага чалавека, які ад нараджэння прыкаваны да ложка паралічам, паведамляе gosc.pl. Люцыяна Галлус на Сардзініі апякуецца 28-гадовым маладым чалавекам, якога пакінула біялагічная маці, калі яму было сем месяцаў. Матэі Монтэ пакутуе на прагрэсіўны параліч. Змучаная жанчына, нягледзячы на ​​ўсё змагаецца за годнае жыццё прыёмнага сына, нядаўна звярнулася са старонак мясцовай ...

Читать далее »