Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB перадае змест апублікаванай 23 студзеня «Нататкі» Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў адносна абавязку ўдзелу ў св. Імшы ў тым выпадку, калі абавязковае свята пераносіцца на іншы дзень. У дакуменце Святога Пасаду, падпісаным Прэфектам Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардыналам Артурам ...
Читать далее »Архив меток: святая Імша
Кардынал Паралін узначаліць Імшу за мір ва Украіне
17 лістапада 2022 года кардынал П’етра Паралін узначаліць святую Імшу за мір ва Украіне, паведаміў Апостальскі экзархат для вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія пражываюць у Італіі. Літургія пройдзе ў папскай рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ. У ёй будуць браць удзел кардыналы, біскупы, святары і вернікі лацінскага і ўсходняга абрадаў. Цэлебрацыя распачнецца ў 15.30. Малітоўная ініцыятыва арганізуецца Пасольствам Украіны пры Апостальскай Сталіцы і ...
Читать далее »Ватыканскі іерарх перасцерагае ад секулярызацыі ў літургіі
Секулярызацыя ўплывае на наш досвед Эўхарыстыі, і таму мы павінны быць вельмі асцярожнымі ў гэтым плане, — на гэта ўказаў прэфект Дыкастэрыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў. Кардынал-намінант Артур Рошэ падкрэсліў, што секулярызацыя імкнецца да прымяншэння боскага. Ён прызнаў, што на сённяшнюю літургію таксама негатыўна ўплываюць індывідуалізм і рэлятывізм, а таксама перавага асабістых прыярытэтаў. Аднак тое, як мы цэлебруем літургію, ...
Читать далее »Навошта святар падчас Імшы кладзе фрагмент гостыі ў келіх?
Падчас гэтага рытуалу не прамаўляюцца словы ўслых, яго лёгка прапусціць, таму што ён трывае некалькі секунд. Аднак гэты жэст надзвычай сімвалічны. Фрагмент гостыі ў келіху Падчас Імшы, якая цэлебруецца ў рымскім абрадзе Каталіцкага Касцёла, святар адломвае невялікую частку кансэкраванай гостыі і змяшчае яе ў келіх з кансэкраваным віном. Падчас гэтага рытуалу словы не прамаўляюцца ўслых, яго лёгка прапусціць, таму што ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя і дзякуе за малітвы
18 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў выпісаны са шпіталя ў Беластоку (Польшча), дзе яму была паспяхова зроблена аперацыя, і цэлебраваў св. Імшу за лекараў і за тых, хто маліўся за яго здароўе. Парталу Catholic.by іерарх паведаміў: “З кожным днём адчуваю сябе ўсё лепш і магу без праблем хадзіць. Зразумела, што не на 5 ці 10 кіламетраў, але на працягу дня ...
Читать далее »Папа на сінадальнай святой Імшы: не пакінуць моладзь самотнай
3 кастрычніка 2018 г. Папа ўзначаліў св. Імшу на распачацце ХV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Ён будзе праходзіць цягам бліжэйшых трох тыдняў. Эўхарыстыя цэлебравалася на галоўнай ватыканскай плошчы пры ўдзеле некалькіх дзесяткаў тысяч вернікаў з розных частак свету. Разам з Францішкам маліліся 266 Сінадальных Айцоў. “Намашчаныя надзеяй мы пачынаем новую касцёльную сустрэчу, здольную ...
Читать далее »Ксёндз-байкер у Гудагаі адслужыць святую Імшу па загінуўшых мотабратах
У аўторак, 25 верасня, у 19.00 у гудагайскім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай пройдзе святая Імша ў інтэнцыі ўсіх загінуўшых матацыклістаў. На Эўхарыстыі збяруцца мясцовыя байкеры, а адслужыць св. Імшу айцец Пётр, які сам з’яўляецца ўдзельнікам байкерскага руху. — Пасля службы запусцім у неба падпаленыя ліхтарыкі — як сімвал памяці пра загінуўшых мотабаратах і сёстрах, якія, на жаль, больш не з ...
Читать далее »