Архив меток: школа

«Год для Езуса» або некалькі слоў пра місіянерскую школу ў Красілаве

Знаёмцеся: Анастасія Харкевіч, якая звычайна называе сябе коратка — Сія. Мінчанка. Нядаўна скончыла Універсітэт культуры і мастацтваў, пасля — магістратуру. З верасня мінулага года Сія — навучэнка ў місіянерскай школе ў Красілаве (Украіна). Цяпер пражывае свой «Год для Езуса». — Напачатку, Сія, патлумач, калі ласка, што гэта такое — «Год для Езуса», і што гэта за місіянерская школа, у якой ...

Читать далее »

Сустрэча на духоўныя тэмы прайшла ў школе ў Мёрах

У кіраўніцтва СШ №3 імя Ягора Томкі ў г. Мёры склалася добрая традыцыя запрашаць святара на сустрэчу з вучнямі, іх бацькамі і калектывам. Чарговае спатканне адбылося з мясцовым пробашчам ксяндзом Кшыштафам Мянкінам напрыканцы студзеня. Вучні 8-11 класаў з нецярпеннем чакалі духоўную асобу ў актавай зале. Падрыхтавалі пытанні, якія іх найбольш хвалююць.  Выступленне святар распачаў па-філасофску. Моладзь часта думае, што горы ...

Читать далее »

У Бельгіі ідзе барацьба за ўрокі рэлігіі ў школах

У Бельгіі працягваецца барацьба за выкладанне рэлігіі ў школах. Фармальна падыходзячы да справы, вернікі маюць права на адну гадзіну гэтага прадмета на тыдзень у публічных школах і на дзве — у рэлігійных. На самай справе, аднак, некаторыя навучальныя цэнтры наогул не прадугледжваюць гэтага прадмета, а ў іншых яго выкладання суправаджаецца цяжкасцямі. У лепшым выпадку на бацькоў аказваецца ціск, каб яны ...

Читать далее »

Удзельнікі акцыі “У школу разам з cалезіянамі” атрымалі падарункі

30 жніўня завяршылася дабрачынная акцыя “У школу разам з салезіянамі”. Пасля святой Імшы а 19 гадзіне ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы дзеці, з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскай сям’і ў Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, атрымалі падарункі, якія дапамогуць ім лепш падрыхтавацца да новага навучальнага года. Усяго дапамогу атрымалі 11 сямей на агульную суму больш за 7000 беларускіх рублёў. ...

Читать далее »

Акцыя «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу» прайшла ў Бабруйску

28 жніўня валанцёры рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” разам з братам Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Пры дапамозе замежных партнёраў «Карытас» дапамог сабрацца ў школу амаль 70 дзецям са шматдзетных, прыёмных і малазабяспечаных сем’яў, паведамляе caritas-minsk.by Сёстры дамініканкі, якія працуюць у парафіі, зладзілі для дзяцей і бацькоў свята з выездам на прыроду, дзе ...

Читать далее »

Глыбоцкіх школьнікаў і настаўнікаў блаславілі на новы навучальны год

1 верасня школьныя званкі паклічуць хлопчыкаў і дзяўчынак у класы на ўрокі. А вучоба, як вядома, справа няпростая і вельмі адказная. Таму 28 жніўня на святую Імшу ў 11 гадзін прыйшлі школьнікі, іх бацькі, настаўнікі і выхавальнікі. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч сардэчна прывітаў прысутных, павіншаваў з пачаткам новага навучальнага і катэхетычнага года. У гаміліі святар падкрэсліў, што вельмі важна ...

Читать далее »

Як дапамагчы дзіцяці адаптавацца пасля летніх канікул

Адаптацыя пасля летніх канікул з’яўляецца заканамерным працэсам і доўжыцца каля месяца. Псіхолагі лічаць, што верасень — крызісны месяц для вучняў. У перыяд адаптацыі дзіцяці неабходна рана ўставаць, доўгі час сядзець на ўроках, выконваць хатнія заданні пасля школы. Бацькі ў пэўнай меры таксама праходзяць адаптацыю да школы разам са сваім дзіцём. Перыяд адаптацыі праходзіць у кожнага дзіцяці па-рознаму, часта характарызуецца не ...

Читать далее »

У Мінску праходзіць акцыя “У школу разам з салезіянамі”

Рэлігійная каталіцкая місія святога Францішка Сальскага ў Беларусі жадае дапамагчы дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў горада Мінска падрыхтавацца да 1 верасня. Свае заяўкі на атрыманне дапамогі (заплечнік, сшыткі, падручнікі, канцылярскія прыналежнасці, школьная форма і г.д.) можна дасылаць на e-mail: sdb.minsk@gmail.com. У заяўцы трэба адзначыць, у чым менавіта неабходна дапамога, узрост дзіцяці і кантактныя нумары. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года

22 мая ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай адбылося афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года. У гаміліі прысутным дзецям і моладзі было нагадана пра годнасць называцца хрысціянінам, а таксама пра тое, што гэтую годнасць трэба бараніць падчас канікул, якія ўжо блізка. Асабліва гэтыя словы былі скіраваны да сёлетніх выпускнікоў, якія паступова ўваходзяць у дарослае жыццё і будуць сутыкацца з рознымі ...

Читать далее »

Прэзідэнт: у школах Беларусі вывучаць рэлігійныя прадметы не будуць

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, заявіў, што ён лічыць Беларусь узорам мірнага суіснавання рэлігій. На пытанне аб магчымасці ўвядзення ў беларускіх школах асобных рэлігійных прадметаў, прэзідэнт адказаў, што рабіць гэтага не будзе па многіх прычынах. Дай Бог іншым краінам, у тым ліку Расіі, мець такую талерантнасць, такія ўзаемаадносіны рэлігій, як у Беларусі, ...

Читать далее »