Архив меток: разважанне

Шлях да неба

Многія хрысціянскія храмы Беларусі пабудаваны ў гонар Багародзіцы. На гербе нашай сталіцы адлюстраваны вобраз Дзевы Марыі, узятай на неба. Усё гэта сведчыць пра вялікую любоў нашага народа да Маці Хрыста і ўпэўненасць у тым, што завяршэнне яе жыцця на зямлі было незвычайным. Хрысціянская інтуіцыя падказвае чалавеку, што смерцю не заканчваецца яго існаванне. Хоць цела яго памірае, застаецца жыць яго душа. ...

Читать далее »

«Дзе плавіцца золата?» Разважанне пра святых і святасць

Я даўно збіралася паразважаць пра святых і святасць. Гэты артыкул планавалася напісаць раней, але па розных прычынах праца над ім адкладалася. Спачатку я хацела паведаміць табе, чытач, як аднойчы перагортвала літаратурны агляд і сярод дзесяці найлепшых мастацкіх твораў усіх часоў і народаў знайшла “Исповедь” Аўрэлія Аўгусціна (калі цікава, агляд рабіў сучасны расейскі пісьменнік, публіцыст і тэлевядоўца Дзмітрый Быкаў, меркаванне якога ...

Читать далее »

У полі жыцця

Чалавек — вельмі складаная істота. Мы, людзі, можам адначасова сумнявацца і верыць, адчайвацца і спадзявацца, ненавідзець і любіць, плакаць і смяяцца, быць грэшнымі і святымі. Пастаянна мы адчуваем сябе поўнымі супярэчнасцей. Пра гэтыя супярэчнасці прыгожа сказана ў евангельскай прыпавесці пра каласоўнік і пшаніцу. Існаванне дабра і зла ў свеце параўноўваецца з сітуацыяй, калі чалавек засеяў раллю добрым збожжам. Пад покрывам ...

Читать далее »

Што думае ксёндз пра войска?

Не так даўно мне пазваніў адзін малады хлопец, якога ведаю з часу майго паслугавання ў адной з парафій Віцебскай дыяцэзіі. Вітаемся. “Як пажываеце, ойча?” – звычайнае пытанне, што задаюць на пачатку размовы. Я таксама запытаўся, як ідуць справы. Хлопец скончыў ВНУ, працуе, дапамагае бацькам. Усё як ва ўсіх. І далей кажа: “А мяне ваенкамат ужо шукае. Хочуць у войска забраць”. ...

Читать далее »

Шлях да шчасця просты

Кожны чалавек, які сутыкаецца з хрысціянствам, мае дачыненне да вялікай сістэмы, цэлага светапогляду. У гэту сістэму ўваходзяць веравучэнні, шматлікія прадпісанні, розныя пабожныя практыкі і гэтак далей. Ці ўсё гэта неабходна для таго, каб ісці па дарозе да Бога? Пастаўленае пытанне можна перафразіраваць: ці можа чалавек самастойна знайсці шлях да неба? Ёсць людзі на Зямлі, якія ніколі не чулі пра Хрыста, ...

Читать далее »

Святы Айцец: малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці мір

Малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці свету мір, перакананы Папа Францішак. Ён сустрэўся 14 мая 2017 г. у Ватыкане з вернікамі на велікоднай марыйнай малітве “Regina Caeli”. У разважаннях Папа спаслаўся на сваё, завершанае напярэдадні, падарожжа ў Фаціму і нагадаў асноўны змест паслання, з якім у 1917 г. Марыя звярнулася да трох партугальскіх дзяцей. “Учора ўвечары я вярнуўся ...

Читать далее »

Імкніся несці спакой…

Хрыстус пытаецца: “Ці любіш Мяне больш?..” Не бойся сказаць Хрысту “так”. Хаця гэта любоў, якая патрабуе, не бойся любіць Хрыста. (святы Ян Павел ІІ) Няма чалавека, які б не любіў, але можна спытацца: што любіць? Нам трэба выбраць прадмет нашай любові. Праўда пра ўваскрасенне Хрыста, якую мы ўзгадваем у кожную нядзелю, а асабліва калі перажываем Велікодны перыяд, дапамагае нам у ...

Читать далее »

А што пасля споведзі?

Некаторыя лічаць, што вызнанне грахоў перад святаром з’яўляецца асноўным элементам паяднання з Богам і часцей за ўсё ўспрымаюць яго як прыкры і балючы абавязак. З хвілінай адыходу ад канфесіяналу прыходзіць пачуццё супакою ажно да бліжэйшых святаў, у той час як сакрамант паяднання з моманту развітання са спаведнікам толькі пачынаецца. Працэс навяртання Кардынал К. М. Марціні раіў надаць споведзі характар трайнога ...

Читать далее »

Папяльцовая серада распачынае саракадзённы час пакаяння

Сёння, 1 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост. Гэты саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў, пачынаецца ў Папяльцовую сераду. Адначасова Папяльцовая серада завяршае перыяд карнавалу, час забаваў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой – роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле. Прымаючы попел, вернікі ўваходзяць у час, ...

Читать далее »

Набліжаецца Вялікі пост – час адрачэння і аднаўлення

1 сакавіка, у Папяльцовую сераду, католікі распачнуць перыяд 40-дзённага посту, які дазваляе больш шырока адкрыцца на прыняцце Божай ласкі. Згодна з навучаннем каталіцкага Касцёла, гэта час пакаяння і навяртання, а таму цудоўная нагода, каб выбрацца ў “духоўную спартзалу”. Унутраныя нагрузкі павінны выражацца праз канкрэтныя выбары і ўчынкі, перамяненне жыцця і вяртанне да запавета з Богам, што быў разарваны па прычыне ...

Читать далее »