“Хвала Хрысту! Чаму ў многіх касцёлах падчас св. Імшы вернікі прымаюць толькі Цела Хрыста, а Святую Кроў – не?” Ян На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP: – Хвала навекі! Паважаны Ян! Дзякую за пытанне! У адпаведнасці з Канстытуцыяй пра Святую Літургію Другога Ватыканскага Сабору ў Лацінскім Касцёле быў вернуты спосаб прыняцця Святой Камуніі праз вернікаў пад дзвюма постацямі з ...
Читать далее »Архив меток: пытанне-адказ
Ці прызначае Бог лёс чалавеку ад пачатку нараджэння?
“Ці прызначае Бог лёс чалавеку ад пачатку нараджэння?” Вернікі з Германавіч На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч MIC: – Так, прызначае. Згодна са словам Божым, “гэта добра і прыемна ў вачах Збаўцы нашага, Бога, Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і дайшлі да пазнання праўды (1 Цім 2,3-4). Гэта добрая навіна для кожнага чалавека: сэнс жыцця прызначаны нам Богам ...
Читать далее »Як ахрышчанаму ў праваслаўе стаць католікам?
“У мяне па лініі бацькі ўсе католікі, па лініі маці – праваслаўныя. У дзяцінстве, не пытаючыся ў бацькі, мяне пахрысцілі ў праваслаўе (але архівы згубленыя: маці неяк спатрэбілася даведка пра маё хрышчэнне, дык не змаглі знайсці. У той царкве згубленыя архівы за некалькі гадоў, якраз калі я хрысціўся). Я спрабаваў наведваць праваслаўную царкву, але там адчуваў досыць моцны дыскамфорт. Знаходжанне ...
Читать далее »Ці можна падчас менструацыі прыходзіць на Імшу?
“Хвала Хрысту! Мяне цікавіць такое пытанне: ці можна падчас менструацыі прыходзіць на Імшу?” Валерыя На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Дарагая спадарыня Валерыя! Актуальныя дакументы Каталіцкага Касцёла не абмяжоўваюць доступ да удзелу ў сакрамантальным жыцці ў час менструацыі. І хоць у далёкай гісторыі хрысціянства можна сустрэць тэксты паасобных тэолагаў, якія, спасылаючыся на 15 раздзел Кнігі Лявіта, лічылі, што ...
Читать далее »Ці забараняе Касцёл кадзіравацца ад залежнасцей?
Скажыце, калі ласка, ці забараняе Касцёл кадзіравацца ад залежнасцей? У маім выпадку ад харчовай. Вага ўжо вельмі вялікая, пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, а ў меня самой не атрымліваецца справіцца з гэтай праблемай. Марыя, 30 гадоў Адказвае а. Аркадзь Куляха OCD Гэтае пытанне будзе цікавым як для жанчын, так і для мужчын, таму што датычыць важных сфер жыцця — здароўя ...
Читать далее »Навошта будаваць дарагія і шыкоўныя касцёлы?
“Некаторыя знаёмыя кажуць мне, што не трэба дорага і шыкоўна аздабляць святыні. Лепш пабудаваць нешта больш простае, а грошы аддаць бедным. Я з імі не пагаджаюся. Падкажыце, што можна ім адказваць і якія правільныя аргументы прыводзіць?” Павел На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Першы вядомы ў гісторыі храм Госпада быў пабудаваны царом Саламонам. Яго падрабязнае апісанне прыводзіцца ў ...
Читать далее »Ці можна падманваць дзеля дабра?
“Ці можна падманваць, хочучы дабра для сябе або для іншых?” Вераніка На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Людскі ўчынак складаецца з некалькіх элементаў. Гэта мэта, якая ставіцца, сродкі для дасягнення дадзенай мэты, непасрэдна дзеянне і вынік, які чакаецца. З маральнага пункту гледжання ўчынак можа быць добрым толькі тады, калі ўсе гэтыя складовыя часткі з’яўляюцца добрымі. Калі хоць адзін ...
Читать далее »Чаму святар не пахрысціў дзіця?
“Па якой прычыне святар адмовіўся пахрысціць дзіця?” Ірына На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч MIC: – Адказваючы на Вашае пытанне, можна прывесці толькі прыкладны спіс прычын: — Вы звярнуліся не да свайго пробашча, і Вас накіравалі ў Вашую парафію; — святару выразна бачна, што Вы просіце пра хрост не па рэлігійных прычынах; — хросныя не адпавядаюць нормам Кодэкса Кананічнага Права ...
Читать далее »Які сэнс ахвяравання жыцця і пакут Богу за іншага чалавека?
“У чым заключаецца сэнс ахвяравання Богу свайго жыцця і пакут за іншага чалавека?” Людміла На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Адказваючы на пытанне, неабходна раздзяліць дзве згаданыя рэчы: прысвячэнне жыцця Богу і пакуту за іншых. Прысвячэнне жыцця Богу – гэта шлях следавання за Евангельскімі радамі чысціні, убоства і паслушэнства як спосаб дасканалага наследавання Збаўцы ў Яго дабрадзейнасцях, што ...
Читать далее »Цi можа дзяўчына ў пытаннi ўзаемаадносін першая зрабiць крок?
“Цi можа дзяўчына ў пытаннi ўзаемаадносiн першая зрабiць крок?” Вераніка На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Бог, Які стварыў чалавека паводле свайго вобразу і падабенства, надзяліў нас здольнасцю да любові ва ўсіх яе вымярэннях. Паколькі мы верым, што чалавечая любоў – гэта дар Бога, то павінны сваю будучыню, звязаную з выбарам жыццёвай дарогі, а таксама справу сужэнства даверыць Пану ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!