Архив меток: пілігрымка

Фотафакт. Марозіва ад біскупа Алега Буткевіча для пілігрымаў з Глыбокага

У спякотны дзень пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакала прыемная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам і… скрыня халоднага марозіва, якую ён для іх падрыхтаваў.

Читать далее »

Глыбоцкія пілігрымы крочаць да Маці Божай Валадаркі азёраў у Браслаў

16 жніўня з Глыбокага пасля ранішняй св. Імшы вырушыла ў шлях да браслаўскага санктуарыя пілігрымка колькасцю каля 70 чалавек на чале з пробашчам парафіі Святой Тройцы кс. Мікалаем Ціхановічам. З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец, кс. Дзмітрый Рацько з Празарок і дыякан Алег Хмылко. Да ліку пілігрымаў далучыліся таксама і сёстры францішканкі: с. Людміла, с. Анна і с. Ірына ...

Читать далее »

На роварах да росіцкіх пакутнікаў

2 жніўня, пакінуўшы за плячыма 155 км., у Глыбокае прыбыла роварная пілігрымка з Барысава колькасцю 11 чалавек. Парафіяне гасцінна прынялі пілігрымаў на начлег, а раніцай 3 жніўня яны прадоўжылі свой шлях да Росіцы. Да іх таксама далучыліся два глыбоцкія пілігрымы. Пілігрымы накіроўваюцца на ўрачыстасці, якія пройдуць у Росіцы 4-5 жніўня. Прымеркаваныя яны да ўшаноўвання памяці каталіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і ...

Читать далее »

Прапанова ад Piligrymka.by: паломніцтва ў Рым (Ватыкан)

Гэтай восенню Piligrymka.by запрашае Вас наведаць цудоўную краіну Італію і далучыцца да пілігрымкі ў Рым (Ватыкан) да месца пахавання Св. Язафата Кунцэвіча з 4 па 12 верасня 2017 г. Святы Я. Кунцэвіч — святы зямлі беларускай. Гэтая неардынарная, выбітная асоба пакінула значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы яму ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі Сабор. ...

Читать далее »

Грэка-католікі нагадалі жыхарам Полацка пра 500 гадоў Бібліі Скарыны

Уваходам у Полацк 15 ліпеня з малітоўным спевам завяршылася XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк. Сёлетняя пілігрымка прайшла пад дэвізам ад Францішка Скарыны з выдадзенай ім 500 гадоў таму Бібліі на беларускай мове: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». Да грэка-католікоў з розных гарадоў Беларусі далучыліся манахі-базыляне з Украіны, якія адмыслова ўзялі ўдзел у пілігрымцы, каб ушанаваць гістарычную спадчыну свайго ордэна, дзейнасць якога ...

Читать далее »

Пілігрымка ў Росіцу на матацыкле

4 жніўня 2017 года ў Браславе распачнецца ІІ пілігрымка матацыклістаў да росіцкіх пакутнікаў.  14.00 — збор каля касцёла ў Браславе. Кава, пачастунак; 15.15 — малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы і за загінуўшых матацыклістаў; 15.30 — выезд; 17.30 — прывітанне матацыклістаў; 18.00 — св. Імша. Пасілак для матацыклістаў. Кантактная інфармацыя па тэл: +375 29 577 00 38 — кс. ...

Читать далее »

На роварах да Маці Божай Чэнстахоўскай: пілігрымка Салігорск–Чэнстахова

“Ці далёка да Бога?” – спытаецеся Вы. Адкажу: “Не. Усяго 1000 км.” Менавіта такую адлегласць пераадольваюць беларускія пілігрымы, якія ўжо трэці год едуць на роварах з Салігорска ў Чэнстахову. Мы не ведаем, каб хто-небудзь з пілігрымаў Беларусі адважваўся пераадолець такі далёкі шлях на роварах. Дзякуючы айцу Сабяславу, асноўнаму ініцыятару роварнай пілігрымкі, мы, група парафіян касцёла святога Францішка, вось ужо трэці ...

Читать далее »

Пілігрымка з Віцебска ў Будслаў на аўтобусе

Як і ў мінулыя гады парафіяне віцебскай парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адправіліся ў Будслаў трыма групамі – пешшу, на роварах і аўтобусам. На аўтобусе паехалі людзі сталага ўзросту і тыя, каму не хапае часу на больш працяглыя пілігрымкі. Кіраўнік аўтобуснага падарожжа старшыня парафіяльнага камітэта, Пётр Глод кожны раз складае новыя напрамкі. Бо на Віцебшчыне вельмі шмат касцёлаў, якім больш ...

Читать далее »

Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск-Полацк

XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк пройдзе сёлета 11-15 ліпеня. “Людемъ посполитымъ к доброму научению” 1517 — 2017 Паломніцкі шлях малітвы і “добрага навучэння” з Віцебска да Полацка пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 11 ліпеня, Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску (вул. 2-я Войкава, № 6А, скрыжаванне з вул. Лявонава). Праграма ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: “Ровар – гэта транспарт, які прымушае ўвесь час рухацца”

Гэтыя словы іерарх прамовіў у Будславе, калі прыехаў сюды разам з роварнай пілігрымкай з Мінска. “Калі ровар едзе, то ён знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, калі ж ён не рухаецца, то ўпадзе. Так і чалавек павінен увесь час рухацца да лепшага, каб не ўпасці,” – падкрэсліў арцыбіскуп. Роварныя пілігрымкі з кожным годам набіраюць папулярнасць. У гэтым годзе на роварах у Будслаў ...

Читать далее »