Не паддавацца індывідуалізму і абыякавасці, дзяліцца надзеяй, у тым ліку ў сацыяльных сетках, — заклікаў Папа ў пасланні на 38-ы Сусветны дзень моладзі, які 26 лістапада 2023 года пройдзе ў Касцёле на дыяцэзіяльным узроўні. Тэмай звароту сталі словы, якія святы Павел скіраваў да рымскай хрысціянскай супольнасці ў часы жорсткага пераследу: Цешцеся надзеяй (Рым 12,12). Гэта была тая “радасць надзеі”, якую ...
Читать далее »Архив меток: пасланне Папы
Пасланне Святога Айца Францішка на III сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей
«Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне» (Лк 1, 50). Дарагія браты і сёстры! «Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне» (Лк 1, 50) – вось тэма Трэцяга сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей. Гэтая тэма зноў вяртае нас да радаснага спаткання юнай Марыі і яе пажылой сваячкі Альжбеты (пар. Лк 1, 39-56). Напоўненая Духам Святым, Альжбета звяртаецца да Маці Божай ...
Читать далее »Папскае пасланне: не адводзіць позірк ад тых, хто ў бядзе
Бедныя – гэта не кранальныя выявы, а асобы, якія патрабуюць годнасці, — адзначыў Папа Францішак у пасланні на VII Сусветны дзень бедных. Погляд беднага чалавека змяняе кірунак жыцця таго, хто сустракаецца з ім, але мы павінны дапамагаць яму ў адпаведнасці з яго патрэбамі, а не нашымі ідэямі ці жаданнямі, — такая ідэя ляжыць у аснове разважанняў Папы на Сусветны дзень ...
Читать далее »Папа Францішак: міграцыя павінна быць свабодным выбарам чалавека
11 мая 2023 года ў Ватыкане было абнародавана пасланне Папы Францішка на 109-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 24 верасня. Яго сёлетняя тэма: “Свабодныя выбіраць: міграваць або застацца”. Міграцыя заўсёды павінна быць свабодным выбарам чалавека, але ў вельмі многіх выпадках у нашыя дні яна не з’яўляецца такой. “Канфлікты, стыхійныя бедствы, прасцей кажучы, немагчымасць годнага і забяспечанага жыцця ...
Читать далее »Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2023. Велікапосная аскеза, сінадальны шлях
Дарагія браты і сёстры! Евангеллі паводле Мацвея, Марка і Лукі згодна апісваюць падзею перамянення Езуса. Мы бачым у ёй адказ Пана на неразуменне Яго вучняў, бо крыху раней дайшло да сур’ёзнага непаразумення паміж Настаўнікам і Сымонам Пятром, які, вызнаўшы веру ў Езуса як Хрыста, Божага Сына, адкінуў Ягонае прадказанне мукі і крыжа. Езус сурова дакарыў яго: «Адыдзі ад Мяне, сатана! ...
Читать далее »Папа на Сусветны дзень хворага: не быць абыякавымі да пакут
“Хвароба – частка нашага чалавечага досведу. Аднак яна можа стаць нечым нялюдскім, калі перажываецца ў ізаляцыі і пакінутасці, калі не суправаджаецца клопатам і спачуваннем”, — нагадаў Папа Францішак. 10 студзеня 2022 года было абнародавана пасланне Святога Айца на 31-ы Сусветны дзень хворага. Ён будзе адзначацца ва ўспамін Маці Божай Лурдскай, 11 лютага 2023 года. Тэма дакумента: Паклапаціся пра яго. Спачуванне ...
Читать далее »Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях
«Вялікая сям’я, з’яднаная ў любові – не ўтопія, а задума, для якой Бог стварыў нас», — падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 59-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён будзе адзначаецца 8 мая 2022 года. “У той час як ледзяныя вятры вайны і прыгнёту працягваюць дзьмуць у наш час і мы часта становімся сведкамі палярызацыі”, Касцёл ініцыяваў “сінадальны працэс, адчуваючы ...
Читать далее »Папа Францішак скіраваў пасланне на Вялікі пост
Вялікі пост – спрыяльны час для падрыхтоўкі да святкавання Таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса, асновы асабістага і супольнага хрысціянскага жыцця. Да яе трэба рыхтавацца пастаянна, розумам і сэрцам. Аб гэтым Папа Францішак кажа ў сваім Пасланні на Вялікі пост, абнародаваным 24 лютага 2020 года. У ім Пантыфік нагадаў, што слухаць і прымаць Добрую навіну пра смерць і ўваскрасенне Езуса – ...
Читать далее »Папскае пасланне міру: дыялог, згода, экалагічнае навяртанне
“Мір – гэта каштоўнае дабро, аб’ект нашай надзеі, да якога імкнецца ўсё чалавецтва”, — так пачынае сваё пасланне на 53-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня, Папа Францішак. “Наша чалавечая супольнасць мае ў памяці і целе прыкметы войнаў і канфліктаў, якія наступалі адзін за адным з усё большымі магчымасцямі разбурэння (…). Кожная вайна становіцца братазабойствам, якое разбурае сам ...
Читать далее »Пантыфік: ежа – гэта сродак для жыцця, а не прадукт камерцыі
Штогадовае святкаванне Сусветнага дня харчавання прымушае нас пачуць просьбу тых нашых братоў і сясцёр, якія пакутуюць ад голаду і недаядання”, — так пачынаецца пасланне Папы да Гендырэктара ФАО. Францішак заўважыў, што сёння “ежа перастае быць сродкам для існавання і ператвараецца ў канал асабістага знішчэння”: 820 мільёнаў людзей у свеце пакутуюць ад голаду, а амаль 700 мільёнаў іншых – гэта ахвяры ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!