Святы Айцец паслаў ва ўцягнуты ў вайну Паўднёвы Судан свайго спецыяльнага прадстаўніка. Кардынал Пітэр Тарксан перадаў бакам узброенага канфлікту пасланне, у якім Пантыфік рашуча заклікае да спынення насілля і будавання міру. Старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” запэўніў, што ў сталіцу краіны, горад Джуба, хутка прыбудзе ватыканскі транспарт з медыкаментамі і прадуктамі харчавання. “Мая прысутнасць стала важным жэстам салідарнасці, а ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пантыфік патэлефанаваў мэру Ніцы і прапанаваў дапамогу
Францішак патэлефанаваў мэру французскай Ніцы Крысціяну Эстразі. Ён выказаў свой боль з прычыны тэрарыстычнага нападу, які “параніў” гэты горад, і спытаў, ці можа нейкім чынам дапамагчы яго жыхарам. Папа таксама паведаміў, што ў любы момант гатовы сустрэцца ў Ватыкане з сем’ямі загінулых. Пасля размовы мэр напісаў на “Twitter”: “Я ўзрушаны званком ад Папы, які патэлефанаваў, каб запэўніць у сваіх малітвах ...
Читать далее »Для Пантыфіка пашылі адмысловы арнат на св. Імшу ў Чэнстахове
Папа Францішак узначаліць 28 ліпеня на Яснай Гары ў Чэнстахове св. Імшу ў спецыяльна падрыхтаваным арнаце. Літургічная вопратка будзе ўпрыгожана евангельскай сцэнай Хросту Пана, што стане спасылкай на юбілей 1050-годдзя Хросту Польшчы. “Гэты матэрыял вельмі лёгкі, пяшчотны, пераплецены залатой ніткай. Вышыўка зроблена шоўкам. Пан Езус стаіць у вадзе, а св. Ян хрысціць Яго”, — патлумачыла с. Барбара Сувальска, з Кангрэгацыі ...
Читать далее »Францішак пра значэнне Эўхарыстыі для вернікаў
Эўхарыстыя з’яўляецца “крыніцай жыцця Касцёла i зарукай будучай хвалы”, — нагадаў Папа, спасылаючыся на саборны дакумент аб экуменізме „Unitatis redintegratio” у лісце да свайго спецыяльнага пасланніка, кардынала Анджэла Баньяска на Італьянскі нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Ён пройдзе 15-18 верасня ў Генуі, арцыбіскупам якой і з’яўляецца кардынал. Апрача таго, іерарх стаіць на чале італьянскай біскупскай канферэнцыі. Францішак заклікаў усіх будучых ўдзельнікаў Кангрэсу, ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае спыніць хвалю тэрарызму
“Я выказваю сваю блізкасць да сем’яў загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе. Памолімся разам. Памолімся разам за іх, за памерлых, і папросім Пана, каб навярнуў сэрцы людзей, якія звяртаюцца да насілля, будучы сляпымі ад нянавісці”, — сказаў Папа Францішак 3 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Ужо ...
Читать далее »Візіт Папы ў “Аўшвіц” пройдзе ў форме ціхай малітвы
У адпаведнасці з пажаданнем Святога Айца, яго візіт у былы канцэнтрацыйны лагер “Аўшвіц-Біркенаў” будзе насіць характар “малітвы ў цішыні”. Там не будзе ніякіх прамоў, адбудзецца толькі дэкламацыя Псальма 130, паведаміла Апостальская нунцыятура ў Варшаве. Самалёт з Францішкам на борце 29 ліпеня 2016 г. каля 9.20 прызямліцца на ўзлётна-пасадачнай паласе, размешчанай недалёка ад былога канцлагера. Адтуль закрытым аўтамабілем ён праедзе да ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле
Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі. “Мінулай ноччу ў Стамбуле быў здзейснены жахлівы тэракт, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні шматлікія асобы. Мы молімся за ахвяраў, іх сем’і і за дарагі турэцкі народ. Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас на шляху да міру”, — сказаў Францішак 29 чэрвеня 2016 г. падчас сустрэчы ...
Читать далее »Польшча: надрукавана першая марка з выявай Папы Францішка
Пошта Польшчы з нагоды Сусветнага дня моладзі ў Кракаве і візіту Папы ў гэту краіну выдала паштовую марку з выявай Папы Францішка. Святы Айцец бласлаўляе групу моладзі – такі малюнак размешчаны на паштовых марках з нагоды СДМ-2016. Аўтар маркі – Агнэшка Сансевіч. Маркі наміналам 2,50 злотых і 6 злотых гэта агульная эмісія Польшчы і Ватыкана. Яны былі прэзентаваны 17 чэрвеня ...
Читать далее »Святы Пасад прадставіў спецыяльны сайт, прысвечаны энцыкліцы “Laudato si’”
Гадавіна публікацыі “экалагічнай” энцыклікі Папы Францішак “Laudato si’” была адзначана 20 чэрвеня 2016 г. правядзеннем каталіцка-праваслаўнай канферэнцыі ў рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Монтэсанта. Падчас яе адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў Патрыярха Барталамея І аб ахове навакольнага асяроддзя, а таксама спецыяльнага сайту, прысвечанага энцыкліцы Святога Айца. Яго прадставіў старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Пітэр Тарксан. Інтэрнэт-партал www.laudatosi.va, працуе на пяці мовах: італьянскай, ...
Читать далее »Папа Францішак: смяротнае пакаранне недапушчальна
“Смяротнае пакаранне недапушчальна, якім бы цяжкім ні было злачынства асуджанага”, — падкрэсліў Папа Францішак у відэапасланні, якое адрасаваў удзельнікам VI Міжнароднага кангрэсу супраць смяротнага пакарання. Сустрэча адбываецца 21-23 чэрвеня 2016 года ў Осла. Найвышэйшую меру пакарання Святы Айцец назваў “парушэннем недатыкальнасці жыцця і чалавечай годнасці” і падкрэсліў, што смяротны прысуд “супярэчыць Божай задуме адносна чалавека і грамадства, Яго міласэрнай справядлівасці”. Пантыфік ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!