Папа Францішак падтрымаў “Кампанію братэрства”, якая праходзіць у Бразіліі па ініцыятыве мясцовай Канферэнцыі Біскупаў. Ініцыятыва рэалізуецца з 1963 г. падчас Вялікага посту. 54-я па ліку кампанія прысвечана абароне бразільскіх экасістэм і жыцця. Папа заклікаў да ўдзелу кожнага чалавека ў адказе на гэтыя выклікі. Створца даў Бразіліі прыроду “незвычайнай прыгажосці”, заўважыў Пантыфік і з жалем дадаў, што ў краіне ёсць прыкметы ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак зрабіў жэст салідарнасці з італьянскімі фермерамі
Святы Айцец пажадаў падтрымаць фермераў, вытворцаў і прадаўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі з рэгіёнаў, якія пацярпелі ад мінулагодняга землятрусу ў цэнтральнай частцы Італіі. Супрацоўнікі Апостальскай элемазінарыі – ватыканскай структуры, якая ад імя Пантыфіка ажыцяўляе дапамогу бедным – наведалі гэты рэгіён і набылі вялікую колькасць прадуктаў харчавання мясцовай вытворчасці. Фермерскія гаспадаркі і крамы, дзе закупаліся прадукты, апынуліся пад пагрозай спынення сваёй дзейнасці па ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае прасіць аб ласцы «святога сораму»
“Няхай Пан дасць нам ласку святога сораму перад абліччам спакусы амбіцый, якая закранае ўсіх, нават касцёльную супольнасць”, — маліўся папа Францішак 21 лютага 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Марка (Мк 9,30-37), у якім Езус, прадказваючы сваю муку, заклікаў вучняў да пакоры і служэння бліжнім. Папа заўважыў, што ...
Читать далее »Папа Францішак запэўніў у суровасці да святароў-педафілаў
Папа Францішак папрасіў прабачэння ў ахвяр сексуальнага насілля з боку святароў і запэўніў у крайняй суровасці да тых, хто здзейсняў і пакрываў падобныя злачынствы. Аб гэтым Пантыфік напісаў у прадмове да кнігі “Прабачаю вас, ойча” (La perdono, padre), якая 13 лютага 2017 г. з’явілася на паліцах італьянскіх кнігарняў. Яе аўтар Даніэль Пітэ – 57-гадовы бацька шасці дзяцей, які жыве ў ...
Читать далее »«Кладу запіску з праблемай св. Юзафу»: Пантыфік падзяліўся сакрэтам свайго спакою
Папа прызнаўся, што, не гледзячы на цяжкасці, прабывае ў спакоі духа. Прычым, гэты стан яго не пакідае ад часу выбару на Пасад св. Пятра. “У момант выбараў я проста сказаў: “Пане, ідзём наперад!”. Я адчуваў спакой, і гэта пачуццё мяне не пакідала”, — прызнаўся ён 25 лістапада 2016 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх кангрэгацый. Фрагменты дакладнай ...
Читать далее »Святы Айцец: без жанчын няма гармоніі ў свеце
Без жанчын няма гармоніі ў свеце, заўважыў Папа Францішак 9 лютага 2017 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, спасылаючыся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця (Быц 2,18-25), якое апісвае стварэнне жанчыны. Паводле яго, калі гаворка ідзе пра жанчын, вельмі часта ўвага звяртаецца на іх абавязкі. У той жа час, пакліканне жанчын у тым, каб несці багацце, якога мужчына не мае: ...
Читать далее »Папа асабіста прадставіў малітоўную інтэнцыю на люты (+відэа)
У лютым папа Францішак заклікае маліцца за ўсіх, хто перажывае выпрабаванні, асабліва за бедных, бежанцаў і маргіналізаваных. Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 2 лютага праз свой канал у “YouTube” відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца, у якім ён асабіста агучвае і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц. Відэа прадстаўляе людзей, якія, праходзячы па гандлёвай вуліцы еўрапейскага горада, адрываюцца ад спраў, каб ...
Читать далее »З ватыканскіх еўра знікне вобраз Папы Францішка
Папа Францішак не хоча, каб яго вобраз змяшчалі на ватыканскіх еўра. У новай эмісіі на 2017 год на манетах будзе віднецца толькі папскі герб, пацвердзілі нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” ў Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным бюро. Там паведамілі, што з моманту з’яўлення ватыканскіх еўра ў 2002 годзе, гэта першы выпадак, калі на манетах не будзе выявы кіруючага Пантыфіка. Да гэтага часу вобраз Францішка ...
Читать далее »Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года
Аб гэтым абвясціў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзьета 20 студзеня 2017 года падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі, паведамляе Ватыканскае радыё. Іерарх падкрэсліў, што пры выбары даты правядзення форума галоўным чынам улічваліся кліматычныя асаблівасці рэгіёну. У звычайную для правядзення Дзён пару ў Панаме сезон дажджоў. “Мы добра разумеем, што ў некаторых краінах, гэта не перыяд адпачынкаў, але мы перакананы, што гэта не перашкодзіць ...
Читать далее »Францішак запэўніў Дональда Трампа ў сваёй малітве
Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве Дональда Трампа, які 20 студзеня ўрачыста ўступіў на пасаду 45-га Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пантыфік скіраваў да новага амерыканскага лідара віншавальную тэлеграму. “У час, калі наша чалавечая сям’я пакутуе ад цяжкіх гуманітарных крызісаў, якія патрабуюць дальнабачных і паяднаных палітычных адказаў, я малюся, каб Вашыя рашэнні былі кіраваныя багатымі духоўнымі і маральнымі каштоўнасцямі, якія сфарміравалі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!