Архив меток: пахаванне

Памёр кардынал Ёахім Майснер, які каранаваў папскімі каронамі цудатворны абраз Маці Божай у Браславе

Раніцай 5 ліпеня ў 83-гадовым узросце адышоў у вечнасць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі на пенсіі.  У спачувальнай тэлеграме папа Францішак падкрэсліў, што кардынал Майснер “з глыбокай верай і шчырай любоўю да Каталіцкага Касцёла прысвячаў сябе абвяшчэнню Добрай Навіны”, і выказаў надзею, што Пан Езус узнагародзіць яго “за адданае і смелае служэнне на карысць людзей Усходу і Захаду” і ўчыніць ...

Читать далее »

Сям’я памерлага бацькі 18 дзяцей падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў

Сям’я іспанца Хасэ Марыі Пасціга — бацькі 18 дзяцей, які нядаўна памёр ад раку, падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў да цырымоніі развітання, якая адбылася ў Мадрыдзе. Ружанцы з карткамі для малітвы раздавалі ўсім, хто прыйшоў развітацца з Хасэ Марыяй. Пахаванне шматдзетнага бацькі ў Барселоне сабрала каля 4 тыс. чалавек. Фота сям’і, якая раскладвае ружанцы, набрала больш за 3 тыс. лайкаў у ...

Читать далее »

У Германіі свецкім тэолагам дазволілі здзяйсняць абрад пахавання

Улічваючы ўсё мацнейшы недахоп святароў, у нямецкай дыяцэзіі Пасаў вырашана змяніць некаторыя пастырскія задачы. Аб гэтым стала вядома 24 лютага 2017 года. У далейшым жалобныя ўрачыстасці будуць праводзіць таксама свецкія тэолагі, узятыя на гэтую афіцыйную працу. Адпаведныя ўказанні па гэтай справе ўжо падрыхтаваў кіраўнік пастырскага бюро кс. Ганс Баўернфайнд. Плануецца, што першыя пахаванні, здзейсненыя свецкім-слугою, могуць адбыцца ўжо на мяжы ...

Читать далее »

Кангрэгацыя Веравучэння выдала спецыяльную інструкцыю на тэму крэмацыі і захавання праху

Кангрэгацыя Веравучэння 25 кастрычніка 2016 г. выдала спецыяльную інструкцыю “Ad resurgendum cum Christo”, якая датычыць пахавання памерлых і захавання праху ў выпадку крэмацыі. “Для таго, каб уваскрэснуць з Хрыстом, трэба памерці з Хрыстом, трэба “пакінуць цела і пасяліцца ў Пану” (2 Кар 5,8)”, — гэтай спасылкай на Першае пасланне св. Паўла да Карынцянаў пачынаецца ватыканскі дакумент. Тут узгадваецца інструкцыя “Piam ...

Читать далее »

Магдалену Радзівіл прапануюць перапахаваць на тэрыторыі Чырвонага касцёла

Гэтае жаданне сям’і агучыў князь Мацей Радзівіл, які цяпер разам з Мікалаем Радзівілам гасцюе ў Мінску, распавёў «Нашай Ніве» Глеб Лабадзенка. 7 ліпеня сям’я Радзівілаў мае намер звярнуцца да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча па дабраславенне. Яны хочуць, каб Чырвоны касцёл ужо сёлета прыняў прах Магдалены, кватэра якой месцілася ў доме, што стаіць справа ад касцёла. Магдалена Радзівіл цяпер пахаваная разам з ...

Читать далее »

У Гродне адышоў у вечнасць украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук

У ноч з 26 на 27 мая памёр арцыбіскуп Пётр Мальчук, ардынарый Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Адбылося гэта ў Гродне, дзе іерарх прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, паведамляе kmc.in.ua. Сёння, у 18 гадзін, будзе адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі памерлага, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, пацвердзіў капелан памерлага арцыбіскупа а. Матэуш Адамскі. 25 мая, у другі дзень Эўхарыстычнага кангрэсу, арцыбіскуп Пётр ...

Читать далее »

Адышла ў вечнасць маці кс. Аляксандра Грыцкевіча

Адышла ў вечнасць Людміла Васільеўна, маці кс. Аляксандра Грыцкевіча, пробашча парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Верхнядзвінск). Пахаванне адбудзецца ў нядзелю 15 мая ў Мёрах: 14.00 — пахавальны абрад у царкве і малітва на могілках; 18.00 — св. Імша ў касцёле. Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» выказвае шчырыя словы спачування кс. Аляксандру Грыцкевічу і ўсім родным. Вечны адпачынак дай ей, Пане…

Читать далее »

Ці можна абсыпаць труну збожжам?

“Я сутыкнуўся з тым, што на пахаванні труну абсыпаюць збожжам. Як ставіцца Касцёл да гэтага? І ці можа каталік удзельнічаць у такога кшталту абрадах”? На пытанне адказвае айцец Аляксандр Махнач SP: – Гэта адзін са шматлікіх прыкладаў забабонаў, які сягае ажно да язычніцкіх каранёў нашага народа і такім чынам праяўляецца сёння. Сутнасць згаданага звычаю заключаная ў паганскіх вераваннях. Гэты абрад ...

Читать далее »

Пахаванне а. Аляксандра Надсана адбудзецца 29 красавіка

Пахаванне мітрафорнага пратаіерэя Аляксандра Надсана адбудзецца у сераду 29 красавіка па грэка-каталіцкім абрадзе ў царкве святой Марыі ва Усходнім Фінчлі ў Лондане. Царква святой Марыі (St. Mary’s church, 279 High Road, East Finchley, London N2 8HG) знаходзіцца насупраць брамаў могілак святога Панкрата (Islington and St Pancras cemetery, Roman Road), дзе будзе пахаваны і а. Надсан. Пачатак літургічнага абраду – у ...

Читать далее »

Пахавальныя забабоны або як чалавек можа зламаць І-ы Божы Наказ

Якія ж бываюць забабоны і што не трэба рабіць на хрысціянскіх пахаваннях? У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла (п. 2111) знаходзім такія словы: “Забабоны з’яўляюцца адхіленнем ад рэлігійнага пачуцця і практык, якія яны прадугледжваюць. Яны могуць таксама тычыцца культу, які мы аддаем сапраўднаму Богу, напрыклад, калі прыпісваем нейкае магічнае значэнне некаторым практыкам, нават законным і неабходным. Звязваць паспяховасць малітваў або сакрамэнтальных знакаў ...

Читать далее »