Каталіцкі праект «Рыбы» (RYBYPROJECT) запускае праект па фармацыі хрысціянскіх музыкаў, мэты якога: стварыць годную альтэрнатыву свецкай музыцы на Беларусі, аб’яднаць хрысціянскіх музыкаў, абудзіць Везувій запалу маладых людзей, знішчыць усялякага роду канкурэнцыю моцай адзінства і павысіць прафесійны ўзровень музыкаў. — Мы гатовыя з радасцю падзяліцца сваім досведам служэння Пану праз музыку. За плячыма ў нас 2 альбомы, шэраг выступаў на фестывалях, ...
Читать далее »Архив меток: музыка
Рок-гурт манахінь з Перу збірае стадыёны [відэа]
«Siervas» складаецца з 11 жанчын розных нацыянальнасцяў, спявае пра любоў і веру. Рок-гурт каталіцкіх законніц «Siervas» з Лімы, сталіцы Перу, збірае стадыёны прыхільнікаў. Назва гурта перакладаецца як «Служанкі», а самі сёстры знаходзяцца ў нядаўна створаным ордэне «Служанкі Плана Бога» (Siervas del Plan de Dios). — Людзі забываюць, што манахіні былі звычайнымі людзьмі да таго, як прыняць пострыг, — гаворыць сястра ...
Читать далее »У Баранавічах пройдзе VI фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»
Стаў вядомы спіс удзельнікаў фэсту «Дастукацца да нябёсаў», які пройдзе ў Баранавічах 11 лютага. Як распавёў арганізатар, каталіцкі святар Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі, на трохгадзінным марафоне хрысціянскай музыкі выступяць шэсць каманд, усе яны — каталіцкія. Гэта група пінскай духоўнай семінарыі «Подых духа», калектыў гродзенскай семінарыі «Ave» (таксама будзе магчымасць пагутарыць з клерыкамі), моладзевы рух OPEN, салезіянскі гурт «Небасхіл», ...
Читать далее »5 музычных парадаў ад аўстралійскага святара на 2017 год
Аўстралійскі святар Роберт Галеа актыўна выкарыстоўвае свае таленты ў служэнні Богу і людзям, прапаведуючы Евангелле асабліва сярод моладзі. Яго запрашаюць на розныя моладзевыя сустрэчы, а. Роб — актыўны карыстальнік сацыяльных сетак, вядзе таксама блог, спрабуючы такім чынам распавядаць людзям пра Хрыста. Напярэдадні новага года святар даў некалькі парадаў, каб у 2017 годзе жыць на поўную, а партал Credo вырашыў праілюстраваць гэтыя ...
Читать далее »Калядная забава францішканаў (+відэа)
Меншыя браты францішкане з Індыяны запісалі кароткае відэа, дзе выконваюць песню «Jesus King of Glory» («Пан паноў і Валадар наш») пад акампанемент гітары і звычайных пластыкавых стаканчыкаў, паведамляе Credo. «Невялікая калядная забава для братоў», — падпісалі манахі ролік, апублікаваны на старонцы ордэна ў Фэйсбуку. Friars Having Fun A little Christmas fun for the Friars. Here they are playing the "Cup ...
Читать далее »Сёстры з Калумбіі здзяйсняюць евангелізацыю праз СМІ (+відэа)
У Калумбіі працуе незвычайная супольнасць сясцёр «The Eucharistic Communicators of the Heavenly Father». Гэта хіба самыя радасныя сёстры! Яны рэалізоўваюць сваю харызму апостальства праз СМІ, паведамляе deon.pl. Супольнасць «The Eucharistic Communicators of the Heavenly Father» паўстала ў 2004 годзе з аб’яднання двух пустэльніцкіх манаскіх законаў. Сёстры працуюць у архідыяцэзіі Калі, у паўднёва-заходняй Калумбіі. Сястра Марыя Вікторыя ад Езуса ў інтэрв’ю ...
Читать далее »Гродзенскі ксёндз запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні
Святар-бард спявае пад гітару пра Міласэрнага Збавіцеля. Ксёндз Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч у парафіі Квасоўка запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні. Ксёндз вядомы сваімі талентамі не толькі ў роднай парафіі, дзе ён часта спявае, але і ў іншых гарадах, якія наведвае святар. Напрыклад, нядаўна кс. Тадэвуш праводзіў адвэнтовыя рэкалекцыі ў Гомелі і таксама парадаваў мясцовых католікаў сваімі ...
Читать далее »Відэарэпартаж з музычнага фестывалю хрысціянскай песні ў Беразінскім
Музычны фестываль хрысціянскай песні прайшоў 20-21 жніўня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім. Ідэя правядзення такога фэсту належыць пробашчу парафіі ксяндзу Сяргею Бараўнёву. У мерапрыемстве ўдзельнічалі 18 гуртоў і выканаўцаў, прычым гэта былі не толькі католікі, але і праваслаўныя, і пратэстанты. Зміцер Лупач, Леанід Юрык, відэа
Читать далее »На Маладзечаншчыне прайшоў фестываль хрысціянскіх спеваў “Laudato Si”
Падзея адбылася 20-21 жніўня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім. Ідэя правядзення такога фэсту належыць пробашчу парафіі ксяндзу Сяргею Бараўнёву. — Гэта ідэя ўзнікла ў мяне ў мінулым годзе восенню, – кажа святар, – ў мяне даўно была такая мара – арганізаваць музычны фестываль. І тут я падумаў, а чаму б не зрабіць яго тут, у Беразінскім, нягледзячы на тое, што ...
Читать далее »Браслаў запрашае на летнюю школу касцёльнага спеву
15 — 20 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву. У праграме: Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў, супольны харавы спеў, тэорыя і практыка касцёльнага спеву, гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў). Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах, арганіст Мінскага кафедральнага сабора, Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Да ўдзелу запрашаюцца парафіяльныя хары, вакальныя групы, тыя, каму падабаецца ...
Читать далее »