Архив меток: міністранты

Міністранты з Навагрудка паўдзельнічалі ў рэкалекцыях у Мядзелі

3 25 па 29 ліпеня 13 міністрантаў з парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку правялі выязныя духоўныя практыкаванні ў рэкалекцыйным доме айцоў кармелітаў у г. Мядзел. Праграма прадугледжвала малітву, адпачынак і навучанне. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічалі ў Найсвяцейшай ахвяры святой Імшы, маліліся св. Ружанец і Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзельнічалі ў катэхезах, а таксама ранішніх і вячэрніх малітвах. Міністранты наведалі ...

Читать далее »

“З Мар’інай Горкі ў Гродна”: цікавая пілігрымка па Гродзеншчыне і знаёмства міністрантаў з семінарыяй

29-30 лiпеня адбылося цікавае, насычанае ўражаннямі падарожжа ў Гродна міністрантаў з парафіі Святога Антонiя Падуанскага ў Мар’інай Горцы. Мэтай нашага трэвэлу стала бліжэйшае знаёмства з Гродзенскай міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй, а таксама наведванне месц, з якімі звязаная гістарычная спадчына нашай Радзімы. Першым прыпынкам стаў Мірскі замак і капліца-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, дзе ўсплыў цікавы для нас факт: адзін з апошніх уладальнікаў ...

Читать далее »

Міністранты са Смаргоні адпачылі ў Вайнідзенятах

З 17 па 19 жніўня на аграсядзібе ў Вайнідзенятах (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) міністранты смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла мелі магчымасць правесці час на сумесным адпачынку, паведамляе sdb.by. Дзякуючы цікавым працоўным блокам кожны з удзельнікаў змог цалкам пагрузіцца ў тэму лагера — «Міністрант — рыцар алтара». Кожны дзень адпачынку быў напоўнены цікавай праграмай, якая дапамагала задумацца над пытаннем «Які я?». ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для міністрантаў прайшлі ў гродзенскай семінарыі

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў, прысвечаныя тэме паклікання. У духоўных практыкаваннях удзельнічалі міністранты з розных куткоў нашай краіны. Хлопцы былі засяроджаны на тым, каб слухаць голас Пана ў сценах капліцы семінарыі, дзе кожны яе студэнт, які праходзіць фармацыю да святарскага служэння, чэрпае сілы, каб таксама ісці дарогай любові, праўды і справядлівасці, праслаўляючы Бога за Яго ...

Читать далее »

Міністранты лідскай парафіі Святой Сям’і наведалі семінарыю ў Гродне

13 лютага група міністрантаў лідскай парафіі Святой Сям’і пабывала ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Хлопцаў суправаджаў у паездцы іх душпастыр кс. Андрэй Белаблоцкі. Наведваючы семінарыю, міністранты маглі пазнаёміцца са штодзённым жыццём яе студэнтаў і ўбачыць бліжэй спецыфіку гэтай духоўнай установы. Таксама была магчымасць памаліцца ў семінарыйнай капліцы аб новых пакліканнях да служэння ў Касцёле. Акрамя таго, хлопцы пабывалі ў ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты

З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі. На сустрэчу сабраліся міністранты і кандыдаты з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, парафіі св. Яна ...

Читать далее »

Шчучын: літургічная служба алтара і хор «Calasanz» адзначылі сваё свята

Традыцыйна ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара і моладзевы хор «Calasanz» са Шчучына адзначылі сваё свята. Падчас святой Імшы для дзяцей да супольнасці кандыдатаў, якія рыхтуюцца да міністранцкай службы далучылася 9 хлопцаў. Астатняя частка літургічнай службы, атрымаўшы новыя «адзнакі» (значкі прыналежнасці да розных груп міністранскіх, адказных за канкрэтныя дзеянні, напрыклад, міністрант святла, адказны за падрыхтоўку і нясенне ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для міністрантаў з Навагрудка адбыліся ва Уселюбе

16 міністрантаў прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія пачаліся ў пятніцу 8 лістапада, ва Уселюбе. У праграме былі прадугледжаны катэхэзы, малітва, супольны адпачынак і навука банцаў (танцаў з жэстамі). Рэкалекцыі мелі перш за ўсё духоўна-інтэграцыйны характар, каб моладзь і дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, маглі супольна супрацоўнічаць і адчуваць сябе больш адказнымі за даручаныя ім касцёльныя абавязкі. Міністранты і кандыдаты ...

Читать далее »

У Паставах хлопцы вучыліся быць разам у Пану

Канікулы, асабліва восеньскія, добры час каб адпачнуць, але і каб задумацца над жыццёвымі пытаннямі. Пытанні жыццёвага выбару, паклікання, хоббі і будучай прафесіі сталі асноўным лейтматывам сустрэчы хлопцаў, якія сабраліся ў Паставах 5, 6 і 7 лістапада. З бласлаўлення біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, спатканне праводзілі святары Мікалай Ціхановіч з Глыбокага і Аляксандр Грыцкевіч з Верхнядзвінска. Тэма чарговай сустрэчы была абрана “Быць ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантаў, моладзевага хору і іх бацькоў

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткам сабралася больш за 100 чалавек. Супольная малітва, размовы, салодкія падарункі, а таксама рознага тыпу конкурсы і гульні дазволілі як дарослым, так і дзецям добра правесці святочны час і, вядома, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным.   а. Віталій Слука SP, тэкст Дзмітрый Дзікевіч, фота

Читать далее »