Архив меток: Міхалішкі

Цудадзейныя абразы Божай Маці перэгрынуюць па Астравеччыне

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях Беларусі, 14 кастрычніка наведалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат). Разам са сваім пробашчам ксяндзом Анатолем Захарэўскім вернікі парафіі, праслаўляючы Марыю спевам, у працэсіі ўнеслі абразы ў сваю святыню. Як адзначыў, звяртаючыся да прысутных, пробашч, Марыя хоча іх наведаць, як наведала Альжбету, хоча запытацца ў кожнага, ...

Читать далее »

Парафія ў Міхалішках у адпустовую ўрачыстасць адзначыла свой 400-гадовы юбілей

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія ў Міхалішках (Астравецкі дэканат), нябесным апекуном якой з’яўляецца Арханёл Міхал, адзначала адпустовую ўрачыстасць. Таксама ў гэты дзень парафія святкавала 400-годдзе свайго існавання. Двайное свята сабрала ў парафіяльным касцёле вялікую колькасць духавенства, мясцовых вернікаў, гасцей, якія ўдзельнічалі ў супольнай малітве. Асабліва прыемна парафіянам было бачыць шаноўнага госця – арцыбіскупа эмерыта ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правёў велікапосныя рэкалекцыі ў Міхалішках

З 27 па 29 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія па запрашэнні пробашча парафіі кс. Анатолія Захарэўскага правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, паведамляе grodnensis.by. Духоўныя практыкаванні, якія некаторыя вернікі называюць “рэкалекцыямі жыцця”, сталі для ўдзельнікаў часам умацавання ў веры, яе сведчання і часам ласкі. Парафіяне доўга рыхтаваліся да гэтай падзеі і маліліся ...

Читать далее »