Архив меток: Маці Божая Будслаўская

Апытанне. Ці можа ў Беларусі юбілей каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай атрымаць статус дзяржаўнага свята?

У Польшчы ў 2017 годзе юбілей каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай адзначаць як дзяржаўнае свята. А як Вы лічыце, ці можа ў Беларусі юбілей каранацыі Будслаўскага абраза Маці Божай атрымаць статус дзяржаўнага свята? Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»29″]

Читать далее »

Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)

1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »

Святой Імшой з удзелам папскага пасланніка завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе

Некалькі тысяч вернікаў 2 ліпеня прыняло ўдзел у галоўнай святой Імшы ў Будславе, якую ўзначаліў папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн. На ўваходзе ў святыню вернікі ў нацыянальным строі віталі папскага пасланніка караваем. У сваёй прамове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў словы радасці з той прычны, што Папа Францішак прыслаў кардынала Шонбарна на сёлетнія ўрачыстасці ў нашу краіну. На свяце аўстрыйскі іерарх перадаў ...

Читать далее »

Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам

Пілігрымы Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі ў Будслаў з біскупам Буткевічам. 8 дзён ішлі да Маці Божай вернікі з Віцебска. 130 кіламетраў прайшла пілігрымка з Мёраў. На ўваходзе ў святыню вернікам Віцебскай дыяцэзіі ўдзялялі бласлаўленне  біскуп Алег Буткевіч і кусташ будслаўскага санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Варапаева і Глыбока. «Ад Маці Божай да Маці Божай» з санктуарыя Маці ...

Читать далее »

Моладзь на роварах прыехала ў Будслаў з-пад Белавежскай пушчы

З Пружанскага дэканату да Маці Божай Будслаўскай прыехала 9 чалавек. Ехалі яны 5 дзён. Удзельнікі пілігрымкі вельмі маладыя: самай малодшай удзельніцы 14 год, а сярэдні ўзрост пілігрымаў меншы за 20 гадоў. Зміцер Лупач, тэкст і фота

Читать далее »

Будслаўскія ўрачыстасці годныя быць у спісе ЮНЕСКА

Вернікі Беларусі чакаюць рашэння па ўнясенні ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай. Заяўка ў міжнародную арганізацыю была пададзена па благаслаўленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, паведаміла Галіна Івуць, супрацоўніца аддзела міжнароднай і сацыя-культурнай дзейнасці Інстытута культуры Беларусі. Яна прымала ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў для прадстаўлення Будслаўскіх урачыстасцяў і ўпэўнена: беларуская намінацыя годная быць часткай ...

Читать далее »

Традыцыя святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў спіс ЮНЕСКА

Беларуская традыцыя святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч. Беларускае прадстаўніцтва ў спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння ЮНЕСКА (а гэта Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва і Спіс сусветнай нематэрыяльнай ...

Читать далее »

У іспанскі санктуарый дастаўлены абраз Маці Божай Будслаўскай

Першую ікону з Беларусі прывезлі ў Тарэсьюдад католікі з Гомеля. У дні фэсту ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе каталіцкая сям’я з Гомеля ўдзельнічала ў святкаванні 40-годдзя вядомага іспанскага санктуарыя Божай Маці ў Тарэсьюдад, даставіўшы сюды Будслаўскі абраз. Тут таксама праходзіла сустрэча каталіцкіх сем’яў з Літвы, Расіі, Харватыі і Беларусі. У санктуарыі знаходзіцца галерэя, у якой размешчаны дзесяткі статуй і абразоў ...

Читать далее »