Архив меток: Маці Божая Будслаўская

«У сутарэннях пахаваны манахі». Паглядзелі на вежы і падвалы касцёла ў Будславе пасля вялікага пажару

«Вышыні баюся, таму ўніз глядзець не буду», — з усмешкай прамаўляе ксёндз Дзмітрый Дубовік. Нягледзячы на гэта, раз на два дні ён падымаецца на вяршыню правай вежы касцёла ў Будславе, каб завесці гадзіннік. Механічны хранометр, зроблены ў XVIII стагоддзі, у адказ на ўвагу да сябе адлічвае гадзіны і хвілі, а тыя мала-памалу складаюцца ў стагоддзі. Пасля пажару 11 мая 2021 ...

Читать далее »

Будслаў 2021: прамая трансляцыя з урачыстасці

2 і 3 ліпеня на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай плануецца весці прамую трансляцыю сёлетняга фэсту ў Будславе. Тыя, хто з розных прычынаў не можа трапіць у гэтыя дні на ўрачыстасць у Будслаў, будуць мець магчымасць духоўна далучыцца да святкавання з дапамогай прамой трансляцыі ТУТ>>> Праграма Будслаўскага фэсту 2021 2 ліпеня, пятніца 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі ...

Читать далее »

Паведамленне адносна святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Будславе

Паведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адносна святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў аг. Будслаў. Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што планаваны на 3–4 ліпеня г.г. агульнанацыянальны Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час. Пра магчымасць яго правядзення будзе паведамлена пазней. 1–2 ліпеня ў ...

Читать далее »

Малітва перад абразом Маці Божай Будслаўскай анлайн: арганізавана прамая трансляцыя з Нацыянальнага санктуарыя

З 15 мая ў тэставым рэжыме вядзецца прамая трансляцыя з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе. Цяпер кожны можа памаліцца анлайн перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай. Трансляцыя вядзецца нон-стоп у рэжыме рэальнага часу на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя. Святыя Імшы цэлебруюцца паводле наступнага раскладу: з панядзелка па пятніцу — 7.00; 18.00 у суботу — 7.00; 12.00 у нядзелю — 7.00; 10.00 ...

Читать далее »

Паведамленне Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі! Cучасны свет вельмі моцна заклапочаны выкліканай пандэміяй каранавірусу складанай сітуацыяй, якая закранае таксама і Беларусь. У гэты час новых выпрабаванняў выказваем усім вам нашу блізкасць і запэўніваем у малітве ў інтэнцыі прадухілення гэтай заразнай хваробы і ахвяр, да якіх яна можа прывесці. Багатая гісторыя Касцёла сведчыць аб тым, што ён ...

Читать далее »

У Будславе распачаліся святочныя мерапрыемствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

Хаця афіцыйна сёлета будслаўскі фэст перанесены на 5 — 6 ліпеня, для часткі вернікаў, асабліва будслаўскіх, гэтым днём па ранейшаму застаецца 2 ліпеня. Таму ў гэты дзень у Будславе былі адпраўленыя тры Імшы, на кожнай з якіх святыня была цалкам запоўненая вернікамі. Вячэрнюю Імшу цэлебраваў айцец Віктар Бурлака, былы пробашч у Будславе, які прыехаў на сёлетнія ўрачыстасці ўжо ў якасці ...

Читать далее »

Сёлета Маці Божая Будслаўская сустрэне пілігрымаў пад новым шклом

12 сакавіка ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе было заменена шкло на цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай. Ініцыятарам замены шкла, якое абараняе каштоўную святыню ад шкоднага ўздеяння асяроддзя, стаў новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік, які на ўласныя сродкі набыў з гэтай мэтай высокаякаснае музейнае шкло. Новае шкло ўдвая танчэйшае за папярэдняе і не толькі больш празрыстае, але да таго ж ...

Читать далее »

Сёння ў Будславе — канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе будуць прысвечаныя 20-годдзю каранацыі абраза Маці Божай.  У межах падрыхтоўкі да гэтых урачыстасцей па ініцыятыве Мядзельскага райвыканкама сёння, 11 мая, у Нацыянальным санктуарыі пройдзе канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга з праграмай «Духоўныя вяршыні беларускай музыкі». Пачатак у 15.00. У праграме — творы Моцарта, Манюшкі, Рагачэўскага, М.К. Агінскага і інш. Вядучая канцэрта — доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.

Читать далее »

Будслаўскі фэст разгледзяць у ЮНЕСКА для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны

Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Нацыянальнай камісіяй зноў накіравалі ў ЮНЕСКА файл «Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай» для ўключэння ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння. Нагадаем, пры першай спробе Будслаўскі фэст — галоўнае свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай — не ўключылі ў спіс і адправілі файл на дапрацоўку, што і было выканана. У абноўлены файл, па патрабаванні ...

Читать далее »

Вялікі фотарэпартаж журналістаў «Каталіцкага Весніка» з урачыстасцей у Будславе (+відэа)

30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Будславе праходзілі ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Прадстаўляем Вашай увазе фота- і відэарэпартажы журналістаў «Каталіцкага Весніка» з гэтага святкавання. 1. Уваход пілігрымак 2. Будслаў у тварах Леанід Юрык і Зміцер Лупач

Читать далее »