24-26 чэрвеня адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы. У гэты неспакойны для ўсяго свету час, Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, нашага народу і ўсяго свету. Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што, калі яны не навернуцца, ...
Читать далее »Архив меток: малітва за Беларусь
Малітва за Беларусь адбылася ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродна
10 снежня ў пабрыгіцкім касцёле на малітву за Беларусь сабраліся вернікі Гродна. Святая Імша адбылася ў інтэнцыі нашай краіны, вырашэння грамадска-палітычнага крызісу і вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза. У гаміліі святар разважаў над сумленнем чалавека: “Голас сумлення пераможа страх, і чым больш людзей будзе жыць па запаведзях Божых, тым больш будзе праўды”. “Бог усё бачыць! ...
Читать далее »Епіскапат ЗША заклікае да малітвы за Касцёл у Беларусі
Да малітвы за перамогу міру і справядлівасці ў Беларусі ад імя епіскапату ЗША, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі заклікаў старшыня Камісіі справядлівасці і міру ў свеце, біскуп Дэвід Дж. Малой. Іерарх нагадаў, што пасля выбараў, якія прайшлі ў краіне 9 жніўня, вялікая колькасць мірных дэманстрантаў выйшла на вуліцы, ставячы пад сумнеў іх афіцыйныя вынікі. З боку ўладаў адбываліся акты ...
Читать далее »Агульнагарадскі Крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча пройдзе ў Мінску
У пятніцу 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы. Яно традыцыйна адбываецца ў Залатагорскай парафіі на Вялікім тыдні, а гэтым разам прымеркавана да свята Узвышэння святога Крыжа, якое адзначаецца ў Касцёле 14 верасня. Набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі спынення пераследу Касцёла на ...
Читать далее »Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб малітве ў інтэнцыі Беларусі
У верасні пройдзе перэгрынацыя фігуры святога Міхала Арханёла па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу, а таксама будуць адбывацца адмысловыя малітвы ва ўсіх беларускіх касцёлах. Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі, людзі добрай волі! Наша Бацькаўшчына перажывае нябачаны да гэтага часу грамадска-палітычны крызіс, які з дня на дзень паглябляецца. У міралюбнай і памяркоўнай ...
Читать далее »Духоўныя ініцыятывы Навагрудскіх вернікаў аб супакоі, згодзе, прабачэнні і справядлівасці ў Беларусі
Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі Святога Міхала Арханёла да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзяцца толькі ў руках Божай прадбачлівасці. Так, на працягу двух мінулых месяцаў, 52 чалавекі згадзіліся трымаць адзін або некалькі дзён у ...
Читать далее »Католікі ў Польшчы будуць маліцца за Беларусь
Прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк, скіраваў спецыяльны зварот да парафій Гнезненскай архідыяцэзіі, заклікаючы да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Беларусі. “Многія з нас у гэтыя дні з увагай назіраюць за падзеямі ў Беларусі. Падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла ў мінулую нядзелю, папа Францішак падкрэсліў: “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў ...
Читать далее »Кантынентальная малітва за Беларусь
У мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены 18 жніўня 2020 г. вечарам прайшла малітва за Беларусь з удзелам прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій, юдаізму і ісламу. Гэта быў адказ мясцовага Касцёла на заклік да кантынентальнай малітвы за Беларусь з боку Выканаўчага камітэта Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax. Набажэнства распачалося ў 19.00 па мясцовым часе. ...
Читать далее »Касцёл у Еўропе абвясціў дзень малітвы за Беларусь
Выканаўчы камітэт Iustitia et Pax Europa выступіў з заявай па сітуацыі ў Беларусі і заклікаў католікаў кантынента аб’яднацца ў малітве за беларускі народ. «Мы рашуча асуджаем любыя формы гвалту і прымяненне катаванняў з боку беларускіх уладаў супраць затрыманых дэманстрантаў. Мы таксама заклікаем неадкладна вызваліць усіх арыштаваных без аніякіх абгрунтаванняў», — гаворыцца ў заяве, якая спасылаецца на бягучую сітуацыю ў Беларусі. ...
Читать далее »Блог біскупа Станеўскага: Малюся за цябе, Беларусь
Мае дарагія сябры, любая моладзь Беларусі, браты і сёстры ў Хрысце Пану і праз супольнае жыхарства на Малой Радзіме, імя якой — Беларусь! Вось і настаў апошні летні месяц. Мала хто, напэўна, меркаваў, што ён будзе настолькі гарачым на нашай Бацькаўшчыне. І хоць ёсць прымаўка, што пасля святой Ганны да абеду — лета, а ўвечары — восень, то сёлетняя «восень» ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!