У суботу, 18 студзеня ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Святочная праграма пачалася з прадстаўлення інтэрактыўнай батлейкі з роставымі лялькамі, якую падрыхтавалі маладыя валанцёры Карытас на чале з сястрой Мажэнай Вельгус BDNP, спявання калядак і навагодніх песень. Пасля гэтага госці былі запрошаны да стала. На свяце прысутнічаў біскуп ...
Читать далее »Архив меток: людзі з абмежаванымі магчымасцямі
Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку арганізавала юбілейны летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця
З 15 па 21 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Арганізатарам летніка былі валанцёры хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая. У гэтым годзе летнік меў асаблівы характар. І не толькі з прычыны юбілею, але таксама і таму, што яго наведалі цікавыя госці. Гэта прадстаўнікі супольнасі L’Arche ...
Читать далее »У Глыбокім у сёмы раз прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”
Яе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім, дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў. Мэта мерапрыемства – нагадаць грамадству пра праблемы інвалідаў і іх правы. Удзел у ім прынялі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Па традыцыі, спачатку ўдзельнікі сабраліся ў ...
Читать далее »Віцебскі «Карытас» правёў велікодныя сустрэчы
12 красавіка ў кавярні парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося супольнае святкаванне Вялікадня для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Свята было арганізавана ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі для наведвальнікаў цэнтра дзённага прабывання для маладых інвалідаў “Бэтэль – Карытас” і іх бацькоў. Свята было насычана прыемнымі момантамі сяброўскіх сустрэч, пахам кулічоў уласнага выпеку, музычнымі сюрпрызамі. На ...
Читать далее »«Без усмешак не ўваходзіць!»: каляднае свята для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшло ў Віцебску
Пад такім дэвізам БКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі правяло Каляднае свята для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адкрыў Калядны баль біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён пажадаў кожнаму ўдзельніку здароўя, міру, дабра і Божага благаслаўлення. На працягу ўсяго свята гучала музыка і радасныя песні. Валанцёры праводзілі конкурсы. Па завяршэнні свята кожны атрымаў салодкі падарунак. Антаніна Палінская, caritas-vitebsk.by
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!