Архив меток: Лісабон

СДМ-2023: пачалася падрыхтоўка галоўнай малітоўнай пляцоўкі

Работы па падрыхтоўцы галоўнай малітоўнай плошчы да Сусветных дзён моладзі (СДМ) у Лісабоне, запланаваных на жнівень 2023 года, складуць, паводле ацэнак аргкамітэта мерапрыемства, 9 мільёнаў еўра. Участак, дзе ўжо пачаліся работы, у прыватнасці, выраўноўванне тэрыторыі, будаўніцтва камунікацый і санітарных аб’ектаў, знаходзіцца на мяжы муніцыпалітэтаў Лісабона і Лурэша. Мяркуецца, што падрыхтоўка самой пляцоўкі складзе 7 мільёнаў еўра. Яшчэ 2 мільёна плануецца ...

Читать далее »

Абвешчана дата правядзення Сусветных дзён моладзі

4 кастрычніка 2021 года была афіцыйна абвешчана дата правядзення бліжэйшых Сусветных дзён моладзі. Форум адбудзецца з 1 па 6 жніўня 2023 года ў Лісабоне. “Абвяшчэнне даты Сусветных дзён моладзі ў дзень св. Францішка Асізскага – гэта вельмі важны момант для ўсіх нас”, бо маладыя людзі ва ўсім свеце ўжо даўно хацелі ведаць яе, каб пачаць рыхтавацца да падарожжа ў сталіцу ...

Читать далее »

СДМ у Лісабоне адкрыты для ўсіх маладых людзей

Сусветныя дні моладзі ў Лісабоне, запланаваныя на лета 2023 года, будуць адкрыты для ўсіх маладых людзей, не толькі для католікаў. Пра гэта паведаміў біскуп Хасэ Арнэлас, старшыня епіскапату Партугаліі. “Дні арганізуе Каталіцкі Касцёл па ініцыятыве Папы для моладзі. Мы вельмі хацелі б бачыць не толькі католікаў, але і іншых маладых людзей, бо менавіта так Касцёл выконвае сваю місію”, — адзначыў ...

Читать далее »

Гімн Сусветных дзён моладзі 2023 прадставілі ў Лісабоне

«Усе пачуюць наш голас. Падніміце рукі, у паветры — паспешнасць. Езус жыве і не пакідае нас адзінокімі: ніколі не перастанем любіць», — пра гэта спяваецца ў прыпеве афіцыйнага гімна Сусветных дзён, якія ў 2023 годзе збяруць у сталіцы Партугаліі горадзе Лісабоне юнакоў і дзяўчат з усяго свету пад кіраўніцтвам Святога Айца. «У паветры — паспешнасць» (Há Pressa no Ar)- менавіта ...

Читать далее »

Аргкамітэт Дзён моладзі 2023 заклікаў да “канкрэтных дзеянняў”

Аргкамітэт па правядзенні Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне заклікаў маладых партугальцаў да “канкрэтных дзеянняў” у перыяд падрыхтоўкі да падзеі. У спецыяльным паведамленні гучыць заклік падтрымаць бліжніх падчас Адвэнта і стварыць “вялікі нацыянальны рух за радасць”, напярэдадні Божага Нараджэння паспрабаваць звязацца з “далёкімі членамі сям’і”, патэлефанаваць адзінокаму чалавеку, дапамагчы бедным сем’ям і далучыцца да жыцця сваёй парафіі. “Мы заклікаем цябе зрабіць ...

Читать далее »

Каманда па падрыхтоўцы Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне стварыла лагатып

Нягледзячы на ўсё. Таму што жыццё працягваецца. І моладзь будзе сустракацца на сваіх Сусветных днях. А пакуль каманда па падрыхтоўцы СДМ у Лісабоне працягвае працаваць. І ўжо створаны лагатып для СДМ-2023, паведамляе JMJ 2023 Lisboa. Ён натхнёны тэмай «Марыя пусцілася хутка ў шлях» (Лк 1,39). Цэнтральным элементам лагатыпа з’яўляецца крыж. Крыж гэта скрыжаванне шляху, на якім з’яўляецца Святы Дух. Гэта ...

Читать далее »

Касцёл рыхтуецца да наступных Сусветных дзён моладзі

Кс. Жуан Шагас з Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, думае, што Сусветныя дні моладзі 2022 г. у Лісабоне стануць грандыёзнай падзеяй. Ён чакае больш маштабнага форуму, чым у Панаме. Святар прызнаў, што на гэта могуць паўплываць: размяшчэнне сталіцы Партугаліі, яе добрая сувязь у плане транспарту з іншымі месцамі Еўропы і свету, паслядоўны рост папулярнасць гэтага горада сярод замежнікаў. ...

Читать далее »