8-10 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Лідзе адбудуцца духоўныя сустрэчы для юнакоў. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 14-гадовага ўзросту. Духоўныя сустрэчы – гэта асаблівы час сустрэчы з Панам у Ягоным Слове і добрая нагода, каб паспрабаваць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне. Запіс да 5 сакавіка (уключна). За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да а. Аляксандра Махнача SP. grodnensis.by
Читать далее »Архив меток: Ліда
Святочная акцыя ў лідскай Фары: 60 сем’яў атрымалі падарункі
У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшла акцыя “Святочная пачка”. На працягу перыяду Адвэнту шматлікія парафіяне прыносілі розныя рэчы і прадукты харчавання для ахвяравання іх на святы Божага Нараджэння патрабуючым людзям. Праз гэтую акцыю вернікі вучыліся чуласці да іншага чалавека, асабліва таго, які знаходзіцца ў патрэбе. Такім чынам яны спрыялі таму, каб праз добрыя ўчынкі ў дачыненні да ...
Читать далее »Айцы піяры, якія працуюць у Беларусі, зладзілі супольную Вігілію ў Лідзе
Традыцыйна сустрэча распачалася з супольнай малітвы на брэвіярыі, падчас якой усе субраты аднавілі свае вечныя манаскія абяцанні. Сёлета айцы вырашылі павіншавць сваіх парафіян асаблівым чынам: праз супольны спеў калядных песен, які парапануем паслухаць. а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Молодожены попросили гостей вместо цветов принести на свадьбу игрушки и отдали их маленьким пациентам Лидской больницы
Эдвин и Вероника семьей Ненартович стали меньше месяца назад – 24 ноября. Своих гостей на свадьбу они попросили приходить не с цветами, а с игрушками. Родственники и друзья молодых людей охотно откликнулись на это необычное предложение (а всего на свадьбе гуляли более 80 человек). Собранные куклы, машинки, развивающие игры, раскраски, паззлы, конструкторы, книги молодожены передали в межрайонное отделение для детей-инвалидов ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў адпустовыя ўрачыстасці ў лідскай Фары
14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адзначылі парафіяльную ўрачыстасць. На адпустовую святую Імшу прыбылі святары з усяго дэканату, а таксама шматлікія вернікі і госці. Узначаліў урачыстасць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У гаміліі іерарх адзначыў важнасць крыжа: “Вялікая таямніца, парадаксальная таямніца звязана з гэтым знакам – знакам крыжа, знакам нашага цярпення. Маё цярпенне заўсёды здаецца мне ...
Читать далее »Шэсць дзён пад зорным небам, або пра рэкалекцыі для міністрантаў з лідскай парафіі
6–11 жніўня міністранты лідскай парафіі Святой Сям`і перажывалі рэкалекцыі. У гэтым годзе яны адбыліся ў маляўнічай вёсцы Асава пры парафіі св. Юрыя, мучаніка. Гэтыя шэсць дзён, як адзначылі хлопцы, запомняцца ім яшчэ на доўгі час. Гэтыя дні таксама запомняцца і жыхарам вёскі Асава. Многія з зацікаўленасцю глядзелі на паляўнічую кухню, намётавы гарадок, які юнакі расставілі недалёка ад касцёла. Некаторыя жыхары ...
Читать далее »У Лідзе адбылося благаслаўленне званоў
15 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) адбылася адпустовая ўрачыстасць. Падчас вячэрняй святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, былі благаслаўлёны 3 званы. Кожны звон атрымаў сваю назву. Першы звон – самы малы, вагой 60 кг – быў названы ў гонар Вялікага Папы св. Яна Паўла ІІ, падчас пантыфікату якога была заснавана гэтая парафія, дзе ...
Читать далее »Незвычайны летнік правяла лідская моладзь на беразе ракі
З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...
Читать далее »Амаль сто пілігрымаў прыйшло з Ліды ў Тракелі
6 ліпеня вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ (Ліда-Індустрыяльны) адправіліся ў чарговую пешую пілігрымку да Маці Божай Тракельскай – Каралевы ўсіх сем’яў. Сёлета да Тракеляў крочыла амаль 90 парафіян, што вельмі прыемна. Гэты шлях да Марыі з намі раздзяліў пробашч парафіі, айцец Андрэй Агель SP. Як і заўседы, кожны ішоў з некай сваёй інтэнцыяй. Вельмі радасна, што у гэтым годзе нашай ...
Читать далее »Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію ў Лідзе ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
Наведванне дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) ва ўрачыстаcць Аб’яўлення Пана стала ўжо добрай традыцыяй. Ксёндз біскуп узначаліў вячэрнюю святую Імшу, на якой сабралася шматлікая колькасць вернікаў, каб сустрэцца з Панам і прывітаць жаданага і дарагога госця. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў, што зместам урачыстасці Трох Каралёў з’яўляецца аб’яўленне таямніцы збаўлення ў Езусе Хрысце. Божае Нараджэнне ...
Читать далее »