Архив меток: Касцёл

У Жлобіне адкрыюць новую каталіцкую святыню

На 18 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкага храма, будаўніцтва якога амаль скончана. Засталося толькі выканаць некаторыя аздобныя працы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама скончыць напісанне алтарнага абраза. Касцёл назавуць у гонар Маці Божай Каралевы Свету. На ўрачыстым адкрыцці чакаецца візіт многіх гасцей, у тым ліку мецэнатаў з краін Еўропы, якія дапамагалі будаваць храм. Вышыня будучай святыні ...

Читать далее »

Прадстаўнік Беларусі на Кангрэсе Міласэрнасці ў Рыме

 “Платформай” малітвы, роздуму і дыскусій назваў архімандрыт Сяргей Гаек Еўрапейскі апостальскі кангрэс Божай Міласэрнасці – пяцідзённы форум, які пачаўся ў Рыме 31 сакавіка. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прысутнічае на ім у якасці дэлегата ад Беларусі. Ён заўважыў, што слова “апостальскі” ў яго назве не выпадковае. “Еўрапейскі кангрэс Божай Міласэрнасці названы апостальскім, таму што спасылаецца непасрэдна на апостальства і душпастырскае ...

Читать далее »

У Вільні ў касцёле святога Варфаламея набажэнствы будуць весціся толькі па-беларуску

У Вільні 13 сакавіка ў касцёле святога Варфаламея падчас нядзельнай Святой Імшы дапаможны біскуп Віленскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс абвесціў, што з гэтага дня набажэнствы ў касцёле будуць весціся толькі па-беларуску, бо святыня перададзеная супольнасці віленскіх беларусаў. Звяртаючыся да вернікаў, біскуп Панішкайціс нагадаў, што ў Вільні ёсць касцёлы, дзе Святыя Імшы служацца толькі на адной мове – польскай, літоўскай ці украінскай, ...

Читать далее »

Як выглядала б Беразвечча, калі б храм не быў разбураны

Беларускі архітэктар Аляксандр Невар зрабіў рэканструкцыю храма ў Беразвеччы (г. Глыбокае). Так выглядаў храм у 30-я гады мінулага стагоддзя. А так ён мог выглядаць сёння. Ці ўдасца адрадзіць гэты храм, невядома. А вось палякі ў 90-х гадах пабудавалі ў Беластоку касцёл па вобразе беразвецкага. Здымкі з сайта radzima.org Зміцер Лупач.

Читать далее »

Як выглядаў бы касцёл св. Стэфана ў сучасным Полацку?

Беларускі архітэктар Аляксандр Невар зрабіў чарговую рэканструкцыю з дапамогай камп’ютара і ўзнавіў касцёл Святога Стэфана на фота сучаснага Полацка. На фота можна ўбачыць як цяпер выглядаў бы касцёл св. Стэфана (пазней праваслаўны сабор), які быў знішчаны савецкімі ўладамі ў 1964 годзе.  

Читать далее »

У Нясвіжы памоляцца за Мікалая Радзівіла ў 400-ю гадавіну яго смерці

У Нясвіжы ў парафіі Божага Цела 26 лютага ў 11 гадзін адбудзецца Святая Імша ў 400-ую гадавіну скону Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі). Мікалай Радзівіл (Сіротка) быў фундатарам касцёла ў Нясвіжы, а таксама іншых святыняў у Новым Свержані, Дзераўной, Міры, Чарнаўчыцах. Пробашч касцёла ў Нясвіжы і парафіяне запрашаюць усіх жадаючых на Імшу ў гонар Мікалая Радзівіла (Сіроткі), каб выказаць удзячнасць Богу ...

Читать далее »

Да Дня роднай мовы – аб мове ў Касцёле

brl.by

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта нагода, каб паразважаць аб ужыванні роднай мовы ў Касцёле ў Беларусі. Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё запрасіла да дыскусіі вядомага мовазнаўцу, аўтара і ўкладальніка навукова-папулярных тэкстаў і кніг Вінцука Вячорку, а таксама арганізатара і выкладчыка курсаў “Мова нанова” Глеба Лабадзенку. У кожнага народу з хрысціянскай традыцыяй Царква вызначала, якімі быць вышэйшым ...

Читать далее »

Што кажа Касцёл пра гіпноз?

 “Што кажа Касцёл пра гіпноз? Ці можа вернік паддацца гіпнозу”? Ірына На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Зададзенае пытанне датычыць рэчаіснасці, яшчэ не цалкам даследаванай у сучаснай псіхалогіі і псіхіятрыі. Здаецца, для звычайнага чалавека гіпноз з’яўляецца нечым таямнічым, а адначасова і захапляльным. Каталіцкі Касцёл у сваіх нешматлікіх выказваннях на тэму гіпнозу ставіцца да яго з асцярожнасцю і, звяртаючы ...

Читать далее »

Беларусь: пакліканні – гэта не падрыхтоўка кадраў

Каталіцкі Касцёл у Беларусі сёння шмат робіць для выхавання новага пакалення святароў і ўдзяляе гэтай справе вельмі вялікую ўвагу. Аб гэтым у інтэрвью Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё заявіў кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.  Сёння рэгулярна праводзяцца рэкалекцыі, дні адкрытых дзвярэй, выяздныя спатканні студэнтаў і выкладчыкаў з тымі, хто разважае над тэмай святараскага ...

Читать далее »

Касцёл пра астралогію: не дайце сябе падмануць!

Набірае папулярнасці захапленне гараскопамі, якія, нібыта, павінны дакладна раскласці па паліцах жыццё, падказаць, з кім сябраваць, каго кахаць, як паводзіць сябе на працы, дома, ці варта ўступаць у шлюб бліжэйшым часам і г.д. Ці можа сапраўдны хрысціянін наіўна прызнаваць, што яго жыццё залежыць ад зорак ці іншых нябесных сіл, а не ад яго самога і Божага Провіду? Астралогія ўжо не ...

Читать далее »