Архив меток: канклаў

Канклаў без інтрыг

Кардынал Нікалс пра выбар Льва XIV Важную ролю ў абранні новага Пантыфіка адыграла геаграфічная разнастайнасць Калегіі кардыналаў. Гэта падкрэсліў арцыбіскуп Вэстмінстэрскі кардынал Вінсэнт Нікалс у сваім артыкуле для брытанскага выдання «Catholic Herald», дзелячыся ўражаннямі ад нядаўняга канклава. «Так як жадаў Францішак, перыферыі, у дачыненні да якіх ён адчуваў сябе абавязаным, былі добра прадстаўлены», — адзначыў кардынал Нікалс. Ён звярнуў асаблівую ...

Читать далее »

Зноў чорны дым над Сікстынскай капэлай: Папа не быў абраны

Пасля двух тураў галасавання, што прайшлі ў першай палове дня 8 мая 2025 года, кардыналам не ўдалося выбраць новага Пантыфіка. Каля 11.50 па цэнтральнаеўрапейскім часе з коміна Сікстынскай капэлы зноў пайшоў чорны дым. Яшчэ раніцай на Плошчы Святога Пятра, на якую праз шэрыя хмары прабівалася яркае сонечнае святло, пачалі збірацца вернікі, духавенства, манахіні, турысты і проста цікаўныя гараджане, што хацелі ...

Читать далее »

Чорны дым над Ватыканам: першы тур канклава не вызначыў Папу

Пасля першага галасавання на канклаве 7 мая 2025 года над Сікстынскай капэлай з’явіўся чорны дым – знак таго, што кардыналы пакуль не абралі новага Пантыфіка. Сёння, 7 мая 2025 года, у Ватыкане адбыўся першы тур галасавання на канклаве. Каля 21.00 па рымскім часе з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым, які сведчыць пра тое, што кардыналы не дасягнулі неабходнай большасці ...

Читать далее »

Імша перад канклавам: малітва аб Пантыфіку для складанага часу

Дэкан Калегіі кардыналаў кардынал Джавані Батыста Рэ заклікаў малiцца да Духа Святога аб дары Папы паводле Божага сэрца, для дабра Касцёла і чалавецтва на Імшы «Pro eligendo Romano Pontifice» напярэдадні канклава. На некалькі гадзін перад пачаткам канклава Касцёл трывае на малітве, просячы святла і моцы Духа Святога, каб быў выбраны Папа, «якога так патрабуюць Касцёл і чалавецтва, знаходзячыся на гэтым ...

Читать далее »

Рэформа канклава: як Ян Павел II пераасэнсаваў выбары Папы

Ян Павел II істотна змяніў правілы выбару Біскупа Рыма, замацаваўшы Сікстынскую капэлу як адзінае месца галасавання і ўвёўшы шэраг іншых змен для забеспячэння таямніцы працэсу. Ян Павел II, разумеючы патрэбу адаптаваць працэс выбару Папы да сучасных рэалій, у 1996 годзе выдаў Апостальскую канстытуцыю «Universi Dominici Gregis», якая замяніла папярэдні дакумент Паўла VI з 1975 года. Як адзначае Малгажата Орань з ...

Читать далее »

Канклаў: як кардыналы выбіраюць новага Пантыфіка?

Канклаў – старажытная працэдура выбару Пантыфіка, якая праводзіцца ў поўнай ізаляцыі ад знешняга свету, рэгулюецца дакладнымі правіламі, устаноўленымі ў апостальскай канстытуцыі «Universi Dominici Gregis». Канклаў (ад лацінскага «cum clave» – «пад ключом») – гэта падзея, якая мае шматвяковую традыцыю і дакладныя касцельныя правілы. Сучасныя прынцыпы выбару Папы замацаваны ў апостальскай канстытуцыі «Universi Dominici Gregis», выдадзенай святым Янам Паўлам II у ...

Читать далее »

Колькасць выбаршчыкаў упершыню перавысіць 120 на канклаве

На канклаве, які пачынаецца 7 мая 2025 года, упершыню колькасць кардыналаў-электараў перавысіць гістарычны ліміт 120, усталяваны яшчэ Паўлам VI у 1975 годзе. Прызначаны на 7 мая 2025 года канклаў стане гістарычным: згодна з афіцыйнымі данымі, у ім прымуць удзел 133 кардыналы-выбаршчыкі, хоць класічны ліміт іх колькасці быў усталяваны яшчэ ў апостальскай канстытуцыі “Romano Pontifici Eligendo” Паўлам VI – 120 чалавек. ...

Читать далее »

Куды ісці Касцёлу?: медытацыя для кардыналаў перад канклавам

У Ватыкане 29 красавіка 2025 года гучала асаблівая цішыня і засяроджанасць: напярэдадні канклава кардыналы сабраліся ў Сінадальнай зале на агульную кангрэгацыю і пачалі з медытацыі ад бенедыктынскага абата Даната Альяры. “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас” (Мц 11, 28), – гэтыя словы Езуса, як адзначыў манах, скіраваныя не толькі да “малых”, пра якіх кажа Евангелле, ...

Читать далее »

Святы Пасад абвясціў дату пачатку канклава

Канклаў распачнецца ў другой палове дня 7 мая 2025 года. Раніцай гэтага дня кардыналы збяруцца на святой Імшы “pro eligendo Pontifice”, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Дату пачатку працэдуры выбару Папы вызначылі кардыналы, якія 28 красавіка 2025 года сабраліся ў Ватыкане на Пятай Генеральнай Кангрэгацыі. У пасяджэнні, якое пачалося супольнай малітвай, бралі ўдзел 180 кардыналаў, з якіх ...

Читать далее »

Дзесяць кардыналаў у гэтым годзе страцяць права выбару Папы

Дзесяць кардыналаў у 2019 годзе будуць святкаваць сваё 80-годдзе і страцяць права абіраць Папу. На гэты момант колькасць іерархаў, якія маюць права на ўдзел у магчымым канклаве знізілася да 123. 30 студзеня  80 гадоў споўнілася мексіканскаму кардыналу Альберта Суарэсу Інда. 11 сакавіка адзначыць 80-ы Дзень нараджэння філіпінскі кардынал Арланда Белтран Кэвэда, 8 красавіка – амерыканскі кардынал Эдвін Фрэдэрык О’Браен, 27 ...

Читать далее »