Архив меток: юбілей моладзі

“Вы – соль зямлі!”: Леў XIV заклікаў моладзь несці надзею ўсяму свету

На заканчэнне святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, якія сталі кульмінацыйнымі момантамі Юбілею моладзі, Папа Леў XIV развітаўся з маладымі пілігрымамі, заклікаўшы іх натхняць свет сваім энтузіязмам і верай. Святы Айцец падзякаваў юнакам і дзяўчатам за ўдзел у Юбілеі, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да яго арганізацыі. Асаблівым чынам Пантыфік прывітаў моладзь з Карэі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць ...

Читать далее »

Святы Айцец на Юбілеі моладзі: слухайце сэрца і шукайце Езуса

Каля мільёна маладых пілігрымаў узялі ўдзел у святой Імшы, якую Папа Леў XIV цэлебраваў раніцай 3 жніўня 2025 года на вялікім полі Тор-Вергата на ўскраіне Рыма. Літургія стала кульмінацыйным момантам Юбілею моладзі. У гаміліі Пантыфік заклікаў юнакоў і дзяўчат сустрэць Хрыста, бо толькі Ён па-сапраўднаму змяняе жыццё, прасвятляе пачуцці, жаданні і думкі, а таксама можа задаволіць жаданне вялікага, якое кожны ...

Читать далее »

Біскуп з Карэі: Юбілей моладзі – генеральная рэпетыцыя СДМ

На Юбілей моладзі ў Рым прыехалі каля 1500 пілігрымаў з Паўднёвай Карэі, з іх каля 1100 — з Сеульскай архідыяцэзіі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць Сусветныя дні моладзі. Разам з маладымі карэйскімі вернікамі ў Вечны горад прыбыў біскуп Пол Кён-Сан Лі, дапаможны біскуп Сеульскай архідыяцэзіі і мясцовы каардынатар СДМ-2027. У размове з інфармацыйным агенцтвам “SIR” іерарх адзначыў, што праз ...

Читать далее »

Адкрыццё Юбілею моладзі: у гэтыя дні Рым у вашых руках!

28 ліпеня 2025 года ў Рыме распачаўся Юбілей моладзі – найбуйнейшая падзея Святога года. Вечны горад запоўнілі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат з 146 краін свету. Увечары на Плошчы святога Пятра адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў пра-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. Нечаканай кульмінацыяй свята стала прывітанне Папы Льва XIV. У гэты вечар на ватыканскай плошчы і прылеглых вуліцах ...

Читать далее »

Юбілей моладзі: Рым прыме ўдзельнікаў з 146 краін свету

Рым рыхтуецца да кульмінацыйнай падзеі Святога Года – Юбілею моладзі. Ён адбудзецца з 28 ліпеня па 3 жніўня 2025 года. Падрабязнасці святочнай сустрэчы былі прадстаўлены 23 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане. У мерапрыемстве прымуць удзел каля паўмільёна пілігрымаў з 146 краін свету. Большасць удзельнікаў (68%) паходзіць з Еўропы, амаль трэць – з іншых кантынентаў. Па словах пра-прэфекта Дыкастэрыі па евангелізацыі ...

Читать далее »