Архив меток: Дзяржава Ватыкан

Папа Францішак распарадзіўся стварыць аграэлектрычную станцыю

26 чэрвеня 2024 года быў абнародаваны апостальскі ліст Брат Сонца (Fratello Sole), выдадзены ў форме motu proprio. У ім Папа Францішак распарадзіўся стварыць агравальтаічную ўстаноўку, якая будзе цалкам забяспечваць электрычнасцю Дзяржаву Ватыкан. Апостальскім лістом Брат Сонца Святы Айцец даручыў старшыні Губернатара Дзяржавы Ватыкан і старшыні Адміністрацыі маёмасці Святога Пасада стварыць аграэлектрычную станцыю ў экстэрытарыяльным раёне Санта-Марыя-дзі-Галерыя, на поўначы Рыма. Устаноўка ...

Читать далее »

Манахіня прызначана Генеральным сакратаром Губернатарата

Упершыню ў гісторыі Генеральным сакратаром Губернатарата Дзяржавы Ватыкан стала жанчына, а яе намеснікам – свецкі вернік. Прызначэнні Папа Францішак здзейсніў 4 лістапада 2021 г. На пасаду Генеральнага сакратара Губернатарата Святы Айцец прызначыў с. Рафаэлу Петрыні, законніцу з кангрэгацыі Францішканак Сясцёр Эўхарыстыі. Манахіня нарадзілася ў 1969 годзе ў Рыме. Закончыла Міжнародны незалежны ўніверсітэт Гвіда Карлі па спецыяльнасці “паліталогія” і абараніла дактарат ...

Читать далее »

90 гадоў таму Ватыкан стаў суверэннай дзяржавай

90 гадоў таму ўвайшлі ў сілу Латэранскія пагадненні – сістэма дамоваў паміж Італіяй і Святым Пасадам, якая прывяла да ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан. Менавіта 7 чэрвеня 1929 года адбылася ўрачыстая цырымонія абмену ратыфікацыйнымі граматамі, якія далі моц пагадненням, падпісаным 11 лютага 1929 года ў рымскім Латэранскім палацы кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Гаспары і Прэм’ер-міністрам Італіі Бэніта Мусаліні. На наступны дзень, 8 чэрвеня, ...

Читать далее »

Бюро фінансавай інфармацыі дало справаздачу за 2018 год

Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан зрабіла справаздачу за 2018 год. Паводле аўтараў дасье, былі дасягнуты значныя поспехі, як у рамках нарматыўна-прававой базы, так і ў дачыненні да сістэмы справаздачнасці. Сур’ёзным крокам наперад стала ўступленне Святога Пасаду і Ватыкана ў Адзіную зону плацяжоў у еўра (SEPA). “Паспяховае прымяненне SEPA з’яўляецца вельмі станоўчым знакам, паколькі дапамагло палегчыць плацяжы і ...

Читать далее »

90 гадоў Латэранскіх пагадненняў і стварэння Дзяржавы Ватыкан

11 лютага 2019 года споўнілася 90 гадоў з дня стварэння Дзяржавы Ватыкан. Яна паўстала ў адпаведнасці з Латэранскімі пагадненнямі, заключанамі паміж Святым Пасадам і Італіяй 11 лютага 1929 года. Ратыфікаваны 7 чэрвеня 1929 года дакумент забяспечыў прызнанне Італьянскім Каралеўствам уласнасці і выключнага суверэнітэту Святога Пасада на вызначанай тэрыторыі. Тэрмін “Святы Пасад” шырэйшы за “Горад-Дзяржава Ватыкан” і адносіцца да Біскупа Рыма ...

Читать далее »