Напярэдадні ўспаміну св. Цэцыліі, які адзначаецца 22 лістапада, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбыўся канцэрт дзіцячага хору “Містэрыум”. Святая Цэцылія з’яўляецца апякункай касцёльнай музыкі. У дзень канцэрту шэрагі дзіцячага хору папоўніліся новымі талентамі. Урачыстае прыняцце новых удзельнікаў адбылося на святой Імшы. Сёлета хор “Містэрыум” адзначае 20-годдзе з часу стварэння. Яго ўдзельнікі распавялі пра гісторыю стварэння калектыву, выканалі самыя ...
Читать далее »Архив меток: дзіцячы хор
Дзеці з гродзенскай парафіі выступілі з калядным канцэртам у вайсковай частцы
8 студзеня дзіцячы хор «Містэрыюм» з парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) у Гродне выступіў з калядным канцэртам у вайсковай частцы «6-ай гвардзейскай Кіеўска-Берлінскай брыгады». Яны наведваюць гэтую ўстанову са святочным выступам ужо другі год запар, радаснай навіной, якую нясе нараджэнне Дзіцятка Езуса, маленькія вернікі дзеляцца з вайскоўцамі. Акрамя выканання песень дзеці зачыталі калядныя вершы. Таксама яны скіравалі сабраным святочныя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!