15 сакавіка 1990 года Савецкі Саюз і Святы Пасад пасля дзесяцігоддзяў варажнечы ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Вынікам гэтага сталася не толькі паляпшэнне стасункаў паміж дзвюма дзяржавамі, але і аднаўленне свабоды рэлігійнага жыцця на адной шостай частцы сушы. Спрабаваць нармалізаваць адносіны з Ватыканам СССР пачаў яшчэ ў 1950-х гадах. У 1962 годзе з дазволу савецкага кіраўніцтва на Другі Ватыканскі сабор прыбыла дэлегацыя ...
Читать далее »Архив меток: дыпламатычныя адносіны
Прадстаўнік Святога Пасаду пакінуў Нікарагуа
17 сакавіка 2023 года мансеньёр Марсэль Дыюф, Часовы павераны па справах Святога Пасаду ў Нікарагуа, пакінуў краіну і пераехаў у Коста-Рыку. Закрыццё нунцыятуры адбылося па просьбе нікарагуанскіх уладаў. Нагляд за будынкам дыпламатычнага прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы і яго маёмасцю, згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных стасунках, быў даручаны Італьянскай Рэспубліцы. Перад ад’ездам з Нікарагуа з мансеньёрам Дыюфам прыйшлі развітацца дыпламатычныя прадстаўнікі ...
Читать далее »Аман гатовы наладзіць дыпламатычныя адносіны з Святым Пасадам
Міністр замежных спраў Амана і сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі правялі перамовы аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Султанатам і Святым Пасадам, — паведаміла Times of Oman. У ходзе тэлефоннай размовы дыпламаты таксама абмеркавалі шляхі спрыяння канструктыўнаму супрацоўніцтву і намаганням па ўмацаванні дабрабыту і згоды паміж народамі. У размешчаным на Аравійскім паўвостраве Амане пражывае каля 5 мільёнаў чалавек. Каля ...
Читать далее »Ватыкан выпусціць марку да 30-годдзя дыпадносін з Беларуссю
Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан анансаваў выпуск васьмі новых марак, прысвечаных розным падзеям з жыцця Касцёла. Яны з’явяцца 16 лістапада 2022 года. Новыя маркі Ватыканскай пошты будуць прысвечаны: сёлетняй урачыстасці Божага Нараджэння; падарожжам Папы Францішка ў 2021 годзе; 900-ай гадавіне пачатку будаўніцтва катэдры ў італьянскай П’ячэнцы; 150-годдзю нараджэння італьянскага благаслаўлёнага Паўла Маны; 300-годдзю абвяшчэння святога Ісідора Доктарам Касцёла; 400-годдзю рымскага Палаца ...
Читать далее »Адкрыццё Апостальскай нунцыятуры ў Арабскіх Эміратах
“Каталіцкая супольнасць Абу-Дабі і ўсяго Аравійскага паўвострава з’яўляецца прыкладам цярпення і хрысціянскага жыцця з надзеяй”, — адзначыў Субстытут па агульных пытаннях Дзяржсакратарыята. Арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара ўзначаліў цырымонію адкрыцця Апостальскай нунцыятуры ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Іерарх нагадаў пра візіт Папы Францішка ў Абу-Дабі ў 2019 годзе і заклікаў мясцовую хрысціянскую супольнасць “маліцца аб благаслаўленні ў руплівасці, цярпенні і надзеі, ...
Читать далее »Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку
Ватыкан і Польшча сумесна выпусцілі паштовую марку. Падзею прымеркавалі да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Польскай Рэспублікай. Паштовая марка вартасцю 1,15 еўра або 5 злотых была выпушчана ў двух варыянтах: з надпісамі на італьянскай і польскай мовах. На ёй размешчаны партрэты Юзафа Пілсудскага і папы Бэнэдыкта XV на фоне Бэльвэдэрскага палаца ў Варшаве і базылікі св. Пятра ...
Читать далее »