У васьмі краінах свету за апошнія пяць гадоў 50 працэнтаў маладых людзей заявілі пра рост цікавасці да духоўнасці. Новае даследаванне абвяргае тэорыю непазбежнай секулярызацыі грамадства. Група даследчыкаў “Footprints” прадставіла 24 ліпеня 2025 года ў Папскім універсітэце Святога Крыжа вынікі маштабнага даследавання рэлігійнасці моладзі. Апытанне ахапіла амаль 5 тысяч маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў з Аргенціны, Бразіліі, Італіі, Кеніі, Мексікі, ...
Читать далее »Архив меток: даследванне
ЗША: даследаванне пацвярджае ключавую ролю Марыі ў распазнаванні і ўмацаванні паклікання
Джорджтаўнскі ўніверсітэт пацвердзіў ключавую ролю марыйнай пабожнасці ў распазнаванні і ўмацаванні паклікання да святарства і рэлігійнага жыцця ў Злучаных Штатах, піша польская рэдакцыя Vatican News. Амерыканцы таксама прызнаюць, што святым, які найбольш натхніў іх на марыйную пабожнасць, з’яўляецца св. Ян Павел II. Разам з св. Людовікам Марыяй Грыньёнам і св. Максіміліянам Марыяй Кольбэ яго лічаць найважнейшым аўтарам духоўных твораў, прысвечаных ...
Читать далее »Як выглядала св. Тэрэза Авільская? Даследчыкі прадставілі рэканструкцыю яе твару
Дзякуючы судовай медыцыне і гістарычным сведчанням, праз 510 гадоў мы зноў можам зазірнуць у вочы адной з найвялікшых містычак Касцёла. Святая Тэрэза Авільская зноў глядзіць нам у вочы, 28 сакавіка 2025 года, у 510-ю гадавіну з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса, навукоўцы прадставілі рэканструкцыю яе твару. Святая кармелітанка, рэфарматарка ордэна і настаўніца Касцёла, нарадзілася ў 1515 годзе ў Авіле. ...
Читать далее »Як сотні каталіцкіх манахінь унеслі важны ўклад у вывучэнне хваробы Альцгеймера
Даследчыкі кажуць, што ўклад амаль 700 каталіцкіх манахінь у наватарскае дзесяцігадовае даследаванне хваробы Альцгеймера і дэменцыі дае важную інфармацыю для падтрымання кагнітыўнага здароўя на працягу ўсяго жыцця. «Даследаванне законных сясцёр», пачатае ў 1986 годзе неўролагам Дэвідам Сноўданам, прывяло да «фундаментальных высноў» аб «кагнітыўных парушэннях і звязаных з імі неўрапаталогіях»,- пішуць даследчыкі ў аглядзе, апублікаваным у мінулым месяцы ў часопісе «Alzheimer’s ...
Читать далее »У ЗША вернікі вярнуліся ў касцёлы пасля пандэміі
Паводле даследавання Джорджтаўнскага універсітэта, наведвальнасць касцёлаў у ЗША вярнулася да дапандэмічнага ўзроўню. Мясцовыя каталіцкія супольнасці паспяхова пераадолелі выклікі пандэміі COVID-19. «Мы назіраем устойлівае аднаўленне касцельнага жыцця. Сёння 24 працэнта вернікаў рэгулярна ўдзельнічаюць у святых Імшах, што адпавядае дапандэмічным паказчыкам», — адзначаюць даследчыкі Цэнтра даследаванняў апостальскай дзейнасці пры Джорджтаўнскім універсітэце (CARA). Падчас пандэміі наведвальнасць храмаў значна знізілася – да 15 працэнтаў. ...
Читать далее »Сацыёлаг: змяніліся матывы ўступлення ў манаскія ордэны
Швейцарская сацыёлаг Ізабэль Жанво прадставіла вынікі даследавання матываў уступлення ў манаскія ордэны. У апытанні ўдзельнічалі 148 асоб з трох краін. Даследаванне, праведзенае сярод манахаў і манахінь з Аўстрыі, Францыі і Швейцарыі, выявілаістотныя змены ў матывацыі людзей, якія выбіраюць манаскае жыццё. Як паведамляе выданнеSonntagsblatt, сучасныя кандыдаты ў манаскае жыццё кіруюцца новымі прыярытэтамі. «Некаторыя з апытаных назвалі жаданне быць шчаслівымі як галоўны ...
Читать далее »Сацыялагічнае даследаванне: толькі 62% беларусаў назвалі сябе веруючымі
Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі (ІАЦ) апублікаваў дадзеныя апошняга сацыялагічнага даследавання. Па дадзеных сацапытання насельніцтва краіны, усяго 62% грамадзян Беларусі лічаць сябе веруючымі і адносяць да якой-небудзь з канфесій. Гэта амаль на 10% менш, чым па дадзеных мінулага апытання на гэтую тэму, якое ладзілася ў 2012 годзе. У апошнім сацапытанні прынялі ўдзел каля 1,6 тыс. чалавек. Сярод тых беларусаў, ...
Читать далее »Дзе Папу Францішка любяць найбольш?
У якой краіне свету Папа Францішак карыстаецца найбольшай папулярнасцю? У роднай Аргенціне? У Мексіцы або на Філіпінах? «WIN/Gallup International», міжнародны незалежны кансорцыум, які займаецца даследаваннем грамадскай думкі апублікаваў вынікі апытання, якія могуць нас здзівіць. Так аказваецца, што больш за ўсё любяць Пантыфіка ў Партугаліі, гэта 94% апытаных; далей — Філіпіны (93%), і толькі на трэцім месцы знаходзіцца Аргенціна (89%). Даследаванні ...
Читать далее »«Жаноча-каталіцкі Касцёл»: у Польшчы апублікавана даследванне пра ролю жанчын-каталічак
Немагчыма пераацаніць тое, што робяць жанчыны для Касцёла ў Польшчы, сведчаць даныя Інстытута статыстыкі Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне. Рэлігійнасць жанчын у Польшчы заўважна адрозніваецца ад мужчынскай як у сферы практык, гэтак і ў ступені прыняцця праўдаў веры, пішуць аўтары даследвання. Паводле яго, жанчыны амаль у два разы часцей за мужчын кажуць пра сябе як пра «глыбока веруючых» (26 працэнтаў ...
Читать далее »У Ватыкане працуе ўсё больш і больш жанчын
У Ватыканскіх структурах і ўстановах Святога Пасаду працуе ўсё больш і больш жанчын. Даследаванне напярэдадні Міжнароднага жаночага дня правяла супрацоўніца Нямецкай рэдакцыі Ватыканскага радыё Гудрун Зайлер. Яна зваўважыла, што іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Калі ў 2004 г. жанчыны сярод ватыканскіх супрацоўнікаў складалі каля 13%, то ў 2014 г. – ужо амаль 19%. Самая вялікая колькасць жанчын задзейнічана ў ...
Читать далее »