14 сакавіка 2024 года ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі двух дакументаў, якія будуць абнародаваны Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў. Першы атрымаў назву: Як быць сінадальным Касцёлам у місіі? Пяць перспектыў для тэалагічнага паглыблення напярэдадні другой сесіі; Другі – Даследчыя групы па пытаннях, якія ўзніклі на першай сесіі XVI Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, для паглыблення ў супрацоўніцтве з дыкастэрыямі Рымскай курыі. ...
Читать далее »Архив меток: дакумент
Папская акадэмія жыцця: старасць – Божы дар і каштоўны рэсурс
«Старасць – наша будучыня. Стан пажылых людзей пасля пандэміі» – дакумент пад такой назвай быў абнародаваны 9 лютага 2021 г. у Ватыкане. Яго падрыхтавала Папская акадэмія жыцця. У тэксце нагадваецца, што пандэмія паказала “ўзаемазалежнасць паміж усімі людзьмі і існаванне моцнай няроўнасці”. Мы ўсе апынуліся ў моры падчас буры, але маем “розныя лодкі”: “найбольш уразлівыя тонуць штодзённа”. У сувязі з гэтым ...
Читать далее »Касцёл у Ганконгу выдаў новыя прадпісанні адносна абароны і прафілактыкі ад каранавіруса
У апублікаваным дакуменце Касцёл у Ганконгу заклікае вернікаў сумленна выконваць прадпісанні, каб максімальна прадухіліць распаўсюджванне віруса. Перш за ўсё, вернікі абавязаны насіць маскі, нават у святыні. Не павінны ўдзельнічаць у святой Імшы, уключаючы нядзелю, тыя, хто меў нейкі кантакт з людзьмі ці месцамі, якія, магчыма, быць заражаныя вірусам. Ужыванне святой вады пры ўваходзе ў касцёлы часова забаронена, святая Камунія ўдзяляецца ...
Читать далее »Рэгент Пэнітэнцыярыі пра таямніцу споведзі
Абарона таямніцы споведзі і святасці сакрамэнту пакаяння накіравана на сапраўднае дабро душ, падкрэсліў рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі, мансеньёр Кшыштаф Ныкель. У інтэрв’ю для Vatican News святар пракаментаваў “Заўвагу Апостальскай Пэнітэнцыярыі пра важнасць унутранай сферы і непарушнасці таямніцы споведзі”, якая была абнародавана 1 ліпеня 2019 года ў Ватыкане. Мансеньёр Ныкель заўважыў, што мы жывём у свеце, дзе хуткаму развіццю сродкаў камунікацыі часта ...
Читать далее »COMECE: тэхналогіі павінны служыць міру і бяспецы
Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) абнародавала дакумент, прысвечаны праблеме распрацоўкі і выкарыстання высокатэхналагічнай зброі. Даследаванне пад назвай “Тэхналогіі на службе міру” было апублікавана ў кантэксце ўмацавання аператыўнага і прамысловага супрацоўніцтва паміж краінамі Еўрасаюза ў адказ на законную занепакоенасць еўрапейскіх грамадзян пытаннямі бяспекі. У ім падкрэсліваецца, што з пункту гледжання Каталіцкага Касцёла, стратэгічныя мэты павінны быць арыентаваны на ўстойлівую бяспеку ...
Читать далее »Святы Пасад нагадаў пра непарушнасць сакраманту споведзі
Прымус да парушэння таямніцы споведзі – непрымальны і абмяжоўвае свабоду рэлігіі, гаворыцца ў спецыяльным лісце Святога Пасаду. Ён быў абнародаваны 1 ліпеня 2019 г. у Ватыкане. Дакумент пад назвай “Заўвага Апостальскай Пэнітэнцыярыі пра важнасць унутранай сферы і непарушнасці таямніцы споведзі” быў апублікаваны за подпісам кардынала Маўра Пьячэнцы, Вялікага Пэнітэнцыярыя, і мансеньёра Кшыштафа Нікеля, Рэгента Апостальскай Пэнітэнцыярыі. Папа Францішак зацвердзіў яго ...
Читать далее »Святы Пасад абнародаваў дакумент на тэму гендара
Дакумент на тэму гендарнага пытання ў сферы адукацыі абнародавала Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі. Плён амаль двухгадовай працы прадставіў яе прэфект, кардынал Джузэпэ Версальдзі. Дакумент, які атрымаў назву: “Стварыў мужчыну і жанчыну: Шляхам дыялогу адносна гендарнага пытання ў адукацыі”, заахвочвае да дыялогу па пытанні гендара і, усведамляючы “высокую рызыку непаразуменняў і ідэалагічных канфліктаў у гэтай сферы”, прапануе ў якасці найбольш дарэчных метадаў ...
Читать далее »Папа Францішак зацвердзіў новыя нормы барацьбы са злоўжываннямі ў Касцёле
Новы дакумент Папы ў форме motu proprio “Vos estis lux mundi” (Вы – святло свету) зацвярджае працэдуры, неабходныя, каб сігналізаваць пра выпадкі сексуальных дамаганняў і насілля ў Касцёле. 9 мая 2019 года Святы Пасад афіцыйна прадставіў новы ўніверсальны збор нормаў, распрацаваны па выніках нарады па абароне непаўналетніх, якая прайшла ў Ватыкане ў лютым 2019 года. Ён распаўсюджваецца на ўвесь Каталіцкі ...
Читать далее »Кангрэгацыя Веравучэння выдала дакумент на тэму гістэрэктаміі
Папа Францішак ухваліў дактрынальны адказ Кангрэгацыі Веравучэння на маральны сумнеў, які тычыцца правамернасці гістэрэктаміі або выдалення маткі ў некаторых выпадках. Дакумент быў абнародаваны 3 студзеня 2019 года. Падкрэсліваецца, што дактрынальнае тлумачэнне тычыцца спецыфічных выпадкаў, якія не былі разгледжаны ў папярэднім дакуменце на гэту тэму – “Адказе на сумневы адносна стварэння непраходнасці матачных труб і на іншыя пытанні” (Risposte ai dubbi ...
Читать далее »Святы Пасад выдаў дакумент аб зачыненых касцёлах
17 снежня 2018 г. Папская рада па культуры абнародавала інструкцыю пад назвай “Закрыццё і новае касцёльнае выкарыстанне храмаў” (La dismissione e il riuso ecclesiale di chiese). Дакумент стаў вынікам Міжнароднай канферэнцыі пад назвай “Бог тут больш не жыве?”, якая праходзіла 29-30 лістапада 2018 г. у Папскім грыгарыянскім універсітэце. Ён была ўхвалены прадстаўнікамі епіскапатаў з розных кантынентаў. Інструцыя складаецца з пяці ...
Читать далее »