Архив меток: будынак касцёла

У Швецыі 700-тонны касцёл перанеслі ў іншае месца за два дні

У самым паўночным горадзе Швецыі людзі сталі сведкамі незвычайнага відовішча: драўляны касцёл у Кіруне, якому больш за 100 гадоў, быў перанесены (без разборкі!) на новае месца, прыкладна за 5 кіламетраў. Сваё “падарожжа” касцёл пачаў 19 жніўня 2025 года пасля ранішняй Імшы, якая прайшла ва ўнутраным дворыку перад касцёлам. За пераездам, які доўжыўся два дні, назіралі каля 10 000 чалавек. Тыя, ...

Читать далее »

Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі выстаўляе на продаж чарговую святыню

Касцёл у Гіршвангу-ан-дэр-Ракс, Ніжняя Аўстрыя, выстаўлены на продаж. Гэта звязана з нізкай наведвальнасцю і фінансавымі цяжкасцямі ў дыяцэзіі. 9 ліпеня 2025 года, Венская архідыяцэзія абвясціла, што па ўзгадненні з парафіяй Эдлах-ан-дэр-Ракс, мае намер прадаць касцёл у Гіршвангу і парафіяльны дом. Будынкі ўжо выстаўлены на продаж. Прычынай рашэння з’яўляецца паглыбленне крызісу ў Аўстрыйскім Касцёле. Норберт Манга, мясцовы дыякан, паведаміў, што на ...

Читать далее »

Парафія ў Чавусах просіць аб дапамозе

Рымска-каталіцкая парафія ў Чавусах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі мае патрэбу ў дапамозе. Уласных сродкаў парафіянаў не хапае, таму яны звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы. Цяпер працы ў асноўным сканцэнтраваныя на рамонце парафіяльнага дома, дзе плануецца праводзіць набажэнствы ў зімовы час у цёплым памяшканні. Пазней будзе праводзіцца ацяпленне самога будынку касцёла. Для сувязі: +375298809919 (мабільны, Viber), andrej.kieulich@gmail.com — кс. Андрэй Кеўліч Ахвяраванні можна пералічваць ...

Читать далее »

У Германіі знеслі касцёл XIX стагоддзя, каб пашырыць вугальную здабычу

Пасля таго, як стала вядома, што зямля за 70 км ад Кёльна, на якой стаіць вёска Імерат, багатая на залежы бурага вугалю, жыццё яе жыхароў цалкам змянілася. Паступова гэты зямельны ўчастак перайшоў ва ўласнасць нямецкай энергетычнай кампаніі RWE, і за апошнія гады Імерат ператварыўся ў горад-здань, паведамляе catholic.by са спасылкай на rublev.com. Знос рыма-каталіцкага касцёла св. Ламберта стаў апошнім этапам ...

Читать далее »

Сцяну касцёла ў Росі апаганілі хлопцы 15 і 18 гадоў

Міліцыя аператыўна знайшла падазраваных у апаганьванні сцяны капліцы касцёла Святой Тройцы ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна. Нагадаем, раніцай 16 красавіка, калі католікі святкавалі Вялікдзень, на сцяне капліцы выявілі надпісы апаганьваючага характару. Па факце хуліганскіх дзеянняў раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу. Падазраваных знайшлі ўжо 17 красавіка — імі аказаліся двое мясцовых хлопцаў ва ўзросце 15 і 18 гадоў. ...

Читать далее »

Мінгарвыканкам: аднаўленне касцёла Тамаша Аквінскага на Кастрычніцкай плошчы не плануецца

Яшчэ некалькі гадоў таму актывісты звярнуліся ў Мінгарвыканкам з прапановай аднавіць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску дамініканскі касцёл св. Тамаша Аквінскага — адзін з найпрыгажэйшых у Мінску помнікаў барока, знесены ў 1950 годзе. Гэтым летам мінчане яшчэ раз пацікавіліся планамі ўладаў па пытанні храма, даслаўшы калектыўны зварот. Нядаўна атрыманы афіцыйны адказ з Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва. Касцёл Тамаша Аквінскага быў ...

Читать далее »

У Беларусі былы касцёл XVIII стагоддзя прадаюць з аўкцыёну

Будынак раённага цэнтра культуры ва Уздзе (Мінская вобласць) выставіў на аўкцыён аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама. «Двухпавярховы будынак раённага цэнтра культуры з двума прыбудовамі і двума навесамі, агульная плошча 980,9 кв.м, 1798 года пабудовы, падмурак бутавы, сцены і перагародкі бярвеністыя, перакрыцці (паддашкавыя і міжпавярховыя) драўляныя, дах шыферны па драўляных кроквах. Прыналежнасці: два адрыны, гараж, прыбіральня, ...

Читать далее »