Перадапошні дзень візіту ad limina Apostolorum для біскупаў з Беларусі быў найбольш напружаным. 6 лютага прадстаўнікі беларускaга епіскапату наведалі Кангрэгацыю па справах Біскупаў, Кангрэгацыю Веравучэння, Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству, а таксама сустрэліся з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам. Раніцай наступнікі Апосталаў з Беларусі наведалі Кангрэгацыю па справах Біскупаў. Пасля ўводнага слова старшыні ККББ адносна агульнай сітуацыі Касцёла ...
Читать далее »Архив меток: беларускія біскупы
Ad limina: у цэнтры ўвагі — літургія і адносіны з дзяржавай
Працягваецца візіт ad limina Apostolorum біскупаў з Беларусі. Як інфармуе партал catholic.by, 5 лютага яны наведалі Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, пасля чаго цэлебравалі святую Імшу ў галоўнай святыні Рыма — Латэранскай базыліцы св. Яна. Завяршыўся дзень важнай сустрэчай у Дзяржаўным Сакратарыяце — міністэрстве замежных спраў Святога Пасаду. Прэфектам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, якую біскупы з Беларусі ...
Читать далее »Падрабязнасці размовы Папы Францішка з беларускімі біскупамі
Структурныя змены ў Касцёле ў Беларусі, нюансы беларускага заканадаўства, фармацыя будучых святароў і моладзі, а таксама магчымы візіт Пантыфіка ў Беларусь былі галоўнымі тэмамі сустрэчы Святога Айца з беларускім епіскапатам, які ў поўным складзе прыбыў у Рым з візітам “ad limina Apostolorum”. Аўдыенцыя адбылася 1 лютага 2018 года ў ватыканскім Апостальскім палацы. Падрабязнасцямі падзяліўся з Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё арцыбіскуп ...
Читать далее »Ad limina Apostolorum. Беларускія біскупы ў Рыме. Фотафакт
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў поўным складзе распачала візіт “Ad limina Apostolorum”. 31 студзеня епіскапат Беларусі прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі з Папам. 31 студзеня ў Domus Romana Sacerdotalis, які стаў часовай рэзідэнцыяй іерархаў, яны адправілі Эўхарыстыю ў інтэнцыі свайго візіту ў Рым. 1 лютага святую Эўхарыстыю ля магілы св. Пятра ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілеўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Фотаздымкі са старонкі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!