Беларускі святар Раман Суша атрымаў у Рыме прэстыжную стыпендыю. У прамове ён прадставіў канцэпцыю міфадызайну як “тэхналогіі надзеі” для сучаснага свету. 24 кастрычніка 2025 года падчас цырымоніі ўручэння стыпендыі Фонду «Centesimus Annus Pro Pontifice» беларускі святар Раман Суша звярнуўся да прысутных з дакладам, у якім назваў наратывы, вобразы і сімвалы «новай валютай улады». Ён адзначыў, што менавіта яны сёння скіроўваюць ...
Читать далее »Архив меток: беларускі святар
Ксёндз з Беларусі – лаўрэат прэстыжнай прэміі папскага фонду
Ксёндз Раман Суша стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонда Centesimus Annus – Pro Pontifice за даследаванне міфадызайну ў лічбавую эпоху. Узнагарода будзе ўручана ў Рыме. Сёлета камісія Міжнароднай прэміі Эканоміка і грамадства пад кіраўніцтвам кардынала Райнхарда Маркса адзначыла, сярод іншых, працу беларускага святара Міфадызайн у лічбавую эпоху: этычнае і псіхасацыяльнае даследаванне палітычных тэхналогій. Даследаванне ксяндза Сушы прысвечана аналізу феномена міфадызайну як ...
Читать далее »Святар-паэт з Гродна выпусціў медыя-альбом (+відэа)
Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другі зборнік святара-паэта. — Гэтыя рэлігійныя відэа-ролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам — з дапамогай паэзіі, музыкі і вобраза, — патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш. Медыя-зборнікі ўключаюць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» ...
Читать далее »Пакліканне як таямніца: ксёндз Ян Раманоўскі і яго шлях да святарства
У сённяшнім нумары “Каталіцкага Весніка” – размова пра пакліканне ксяндза Яна Раманоўскага, які з’яўляецца прэфектам (выхавальнікам) у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Нарадзіўся ксёндз Ян у 1987 годзе ў мястэчку Радунь, што знаходзіцца ў Воранаўскім раёне, у каталіцкай сям’і. Святар успамінае некаторыя моманты з дзяцінства, калі пачаў знаёміцца з Касцёлам: “Дзесьці ў трэцім класе мае сябры мяне прывялі ў міністранты. ...
Читать далее »Пробашч парафіі Гожа збірае рэдкую калекцыю медальёнаў
Невялікі пасёлак Гожа знаходзіцца ў 15-ці км на поўнач ад горада Гродна. Там ужо 15 гадоў выконвае душпастырскую паслугу кс. Павел Шанчук. Як святар ён не толькі думае пра будучае, але і цікавіцца гісторыяй, і імкнецца захаваць для нашчадкаў частку мінулага. Па словах ксяндза, шкада, калі рэчы даўніны незаўважна сыходзяць у нябыт. Запал да калекцыяніравання – з малых гадоў Захапленне ...
Читать далее »Беларускі святар прайшоў 800 кіламетраў шляхам святога Якуба
Шлях святога Якуба – самая знакамітая дарога пілігрымаў да магілы з парэшткамі апостала Якуба ў іспанскім горадзе Санцьяга-дэ-Кампастэла. Штогод мільёны вернікаў з розных куткоў свету імкнуцца прайсці гэтым шляхам. У сённяшнім нумары беларускі святар Ян Раманоўскі, які з’яўляецца студэнтам Наварскага ўніверсітэта ў Памплоне (Іспанія), дзе вывучае філасофію, распавёў “Каталіцкаму Весніку” пра сваю пілігрымку ў Санцьяга-дэ-Кампастэла. – Ксёндз Ян, раскажыце, як ...
Читать далее »Пяты гамяльчанін, які стаў каталіцкім святаром
Кс. Віктар Прыходзька правёў сваю першую св. Імшу ў родным касцёле і не змог стрымаць слёз радасці. У нядзелю, 10 ліпеня, малады каталіцкі святар Віктар Прыходзька правёў сваю прыміцыйную Імшу ў роднай гомельскай парафіі — Нараджэння Божай Маці. 25 чэрвеня ў Жытоміры айцец Віктар, ураджэнец Гомеля, прыняў святарскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроці. Айцец Віктар скончыў Дыяцэзіяльную місіянерскую ...
Читать далее »Святары з Беларусі на ўрачыстасцях у Ватыкане: «Папа ведае і памятае пра Беларусь»
Натхненнем у служэнні і жыцці стала сустрэча святароў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці. Яна праходзіла ў мінулыя дні ў Ватыкане і сабрала духавенства з усяго свету. Гэта быў неацэнны досвед, да якога дакрануліся і пяць святароў з Беларусі, усе яны з Кангрэгацыі Айцоў Аблатаў Марыі Беззаганай. Сустрэча нагадала, што сістэматычная праца святара з людзьмі – першы абавязак, адзначыў кс. Пётр ...
Читать далее »У Вільні ўсталявана шыльда ў гонар Казіміра Сваяка
У Вільні 22 мая была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка. Шыльда ўсталявана ў старым горадзе на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца 19 чэрвеня ў 12.00 пасля набажэнства ў беларускім касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства Літвы і Беларусі, паведамляе katolik-gomel.by. Скульптар шыльды — Ігар Засімовіч. Мецэнатам стаў Мікіта ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Прысутнасць замежных святароў ва ўсім свеце лічыцца ўзбагачэннем Касцёла”
Пасля нядаўняга выказвання Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў сваё меркаванне па гэтым і іншых пытаннях у інтэрв’ю “Каталіцкаму Весніку”. – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 2 лютага адзначыў, што Касцёл у Беларусі недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы святароў. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!