20 чэрвеня адбудзецца Дзень адзінства Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Традыцыйна ён звязаны з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры. Салезіянская Сям’я ў Беларусі адзначыць гэтае свята ў дзень нараджэння Рэгіянальнага настаяцеля Місіі св. Францішка Сальскага кс. Віктара Гайдукевіча SDB, паведамляе sdb.by. Месцам святкавання стане салезіянская пляцоўка ў Жупранах, дэвізам будуць словы: “Маргарыта Окьена — маці і настаўніца ...
Читать далее »Архив меток: беларус
Беларускія пілігрымы запрасілі Папу ў Беларусь
Беларускія пілігрымы з Глыбокага сустрэліся з Папам Францішкам і запрасілі яго ў Беларусь. Глыбачане мелі нагоду размаўляць з папам Францішкам на адной з аўдыенцый, якая ладзіцца ў Ватыкане па серадах. Па словах Марыны Раманчук з Глыбоччыны, сустрэча з Папам – гэта значная падзея для кожнага католіка, якая прыносіць вялікую радасць і задавальненне. – Гэта вельмі цудоўны, адкрыты просты чалавек, які ...
Читать далее »Рэлігіязнаўца: у Беларусі ёсць міжканфесійнае паразуменне
Рэлігіязнаўца, дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны Віктар Адзіночанка займаецца тэмай узаемадзеяння розных канфесій у Беларусі. Нядаўна ён сустракаўся з дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Казімірам Велікасельцам, праваслаўным епіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам, каталіцкім і праваслаўнымі святарамі, а таксама з прадстаўнікамі пратэстанцкіх супольнасцяў і падвёў некаторыя вынікі сваёй працы ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. Рэлігіязнаўца адзначыў, што Беларусь традыцыйна з’яўляецца ...
Читать далее »У Лондане памёр духоўны лідар беларускай эміграцыі, айцец Аляксандр Надсан
У Лондане на 89-м годзе жыцця памёр уніяцкі святар айцец Аляксандр Надсан. «Сёння Бог забраў да сябе нашага айца Аляксандра. Гэта здарылася ў 22.20 [15 красавіка] у шпіталі Барнэта (Лондан), куды ён быў узяты на лячэнне ў гэты панядзелак у выніку развіцця хваробы нырак. З восені мінулага году айцец цяжка хварэў. Яму было 88 гадоў. Вечная памяць», — паведаміў у сваім ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый сустрэўся з Міністрам замежных спраў
7 красавіка 2015 года адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыям у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці. Як інфармуе сайт Міністэрства, бакі абмеркавалі вынікі візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна, які прайшоў па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 года, а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Читать далее »23 сакавіка ў Мінску не будуць рабіцца аборты
У Беларусі стартавала духоўна-асветніцкая акцыя «Разам — у абарону жыцця маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква. Акцыя праходзіць у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Мэты акцыі – прыцягванне шырокай грамадскай увагі да пытанняў сям’і, павелічэнне нараджальнасці, скарачэнне колькасці штучных абортаў, фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да ...
Читать далее »Дзяржсакратар Папы даў інтэрв’ю пасля візіту ў Беларусь
Кардынал П’етра Паралін 15 сакавіка 2015 года даў інтэрв’ю каталіцкім СМІ, у якім падвёў вынікі свайго візіту ў Беларусь. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы падзяліўся з “Каталіцкім Веснікам”, інтэрнэт-парталам Сatholic.by і Ватыканскім радыё сваімі ўражаннямі ад шматлікіх сустрэч на высокім дзяржаўным і касцельным узроўнях, выказаўся наконт патрэбы і магчымасці стварэння новых дыяцэзій у Беларусі, распавёў пра погляд Святога Пасаду на кантакты ...
Читать далее »Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы наведаў Беларусь
Пакуль беларускія вернікі з надзеяй чакаюць на прыезд Святога Айца, другі раз за гісторыю незалежнасці нашу краіну наведвае дзяржаўны сакратар Папы Рымскага. З 12 да 15 сакавіка 2015 г. у Беларусі з афіцыйным візітам быў кардынал П’етра Паралін. Візіт адбыўся на запрашэнне беларускіх уладаў на фоне паляпшэння адносінаў паміж беларускай дзяржавай і еўрапейскімі краінамі, а таксама пасля нядаўніх крытычных выказванняў ...
Читать далее »А Вы чакаеце Папу Францішка ў Беларусі?
Падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь, які адбыўся 12-15 сакавіка 2015 года, кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка, адзначыў, што Каталіцкая супольнасць нашай краіны заслугоўвае прыезду Пантыфіка. Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»7″]
Читать далее »Як паравільна сказаць: на Беларусі ці у Беларусі? На Украіне ці ва Украіне?
Сёння і ў вусным маўленні, і ў пісьмовай практыцы, напрыклад, на старонках газет, сустракаюцца розныя ўжыванні згаданых канструкцый – з прыназоўнікамі на і ў (ва). Але ці можна іх разглядаць як раўнапраўныя? Пры больш дэталёвым аналізе выяўляецца, што сітуацыя тут не такая і простая. Прыназоўнік на сярод іншых рэалізуе і значэнне “на паверхні, на плошчы, на тэрыторыі без акрэсленых межаў”. ...
Читать далее »