Архив меток: аўдыенцыя

Больш за 100 комікаў і артыстаў камедыйнага жанру з усяго свету сустрэліся з Папам Францішкам

“Як многаму нам трэба навучыцца ў вас!”, — сказаў Пантыфік 14 чэрвеня 2024 года, прымаючы на аўдыенцыі ў Ватыкане больш за 100 комікаў і артыстаў камедыйнага жанру з усяго свету. Папа Францішак падзякаваў сваім гасцям за тое, што “маюць і развіваюць у сабе дар смяшыць”, дзякуючы якому дораць спакой і ўсмешкі нават “пасярод шматлікіх змрочных навін”, дапамагаючы ўсім пераадолець грамадскія ...

Читать далее »

Святы Айцец: сучасны свет патрабуе цноты надзеі

Тыя, хто натхнёны надзеяй і цярплівыя, здольныя перажыць нават самыя цёмныя ночы, — адзначыў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу надзеі, нагадаўшы, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яе тэалагальнай цнотай, якая дапамагае імкнуцца да Нябеснага Валадарства і прагнуць вечнага жыцця, спадзеючыся не на ўласныя сілы, а на абяцанні Хрыста ...

Читать далее »

Папа Францішак: сёння патрэбны людзі, якія заражаюць святасцю

Нам патрэбны людзі, якія не сядзяць на канапе, але, “палаючы нястрымным жаданнем жыць Евангеллем і абвяшчаць яго, з запалам заражаюць святасцю”, — падкрэсліў Папа Францішак. 11 студзеня 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю таварыства Facchini di Santa Rosa – Носьбіты святой Ружы, членам якога даручана несці трыццацімятровую структуру са скульптурай святой Ружы на вяршыні падчас урачыстай працэсіі ...

Читать далее »

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Патрыярхаў з Блізкага Усходу

27 кастрычніка 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі трох Патрыярхаў Каталіцкіх Усходніх Цэркваў з Блізкага Усходу. Яны змаглі асабіста паінфармаваць Папу пра сітуацыю ў гэтым рэгіёне. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма. У ёй бралі ўдзел Патрыярх Антыяхійскі Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы Юсуф Абсі з Сірыі, Патрыярх Антыяхійскі Мараніцкай Каталіцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас Раі з Лівана і Патрыярх Кілікійскі Армянскай ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з акцёрам Сільвестрам Сталонэ

Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі 77-гадовага амерыканскага акцёра, рэжысёра і кінапрадзюсера Сільвестра Сталонэ. Сталонэ, вядомы галоўным чынам па ролях у фільмах Рокі і Рэмба, прыйшоў на аўдыенцыю з сям’ёй. Ён прыехаў у Італію, каб разам са сваім братам Фрэнкам, вядомым музыкантам, атрымаць ганаровае грамадзянства Джоя-дэль-Коле каля Бары, адкуль паходзіць яго сям’я. Гэта не першая сустрэча Святога Айца з прадстаўнікамі ...

Читать далее »

Прэзідэнт Украіны з візітам у Ватыкане

13 мая 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. З пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну гэта была іх першая сустрэча. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сустрэча працягвалася каля 40 хвілін. Тэмы размовы тычыліся гуманітарнай і палітычнай сітуацыі ва Украіне, выкліканай вайной. “Папа запэўніў у сваёй пастаяннай малітве, засведчаннай яго шматлікімі публічнымі заклікамі ...

Читать далее »

Папа Францішак пра рысы сучаснага душпастыра

Шукаць братэрства ў грамадскай сферы, вучыцца і вучыць вітаць усіх, працаваць з усімі, шукаць кансэнсусныя рашэнні, — заклікаў Папа святароў Барселонскай архідыяцэзіі, задзейнічаных у душпастырстве моладзі. Падчас аўдыенцыі 28 студзеня 2023 года, Папа Францішак звярнуў увагу на падвойны аспект досведу апосталаў – асабісты і супольны. “Наша пакліканне індывідуальнае, але заўсёды для таго, каб быць часткай вялікай групы, ісці разам, слухаць, ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне – заклік рабіць дабро

Пазнаць у Дзіцятку з Бэтлеема Пана ўсяго жыцця, сузіраючы ў прастаце ясляў Божага Сына, які нясе ласку і збаўленне, — пажадаў Папа Францішак вернікам напярэдадні ўрачыстасці Божага Нараджэння. «Божае Нараджэнне – гэта заклік рабіць дабро, несці радасць і працягваць руку таму, хто знаходзіцца ў патрэбе. Будзем памятаць словы Езуса Хрыста: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, ...

Читать далее »

Папа Францішак правядзе першую прэзідэнцкую аўдыенцыю пасля ўвядзення абмежаванняў, звязаных з пандэміяй

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стане першым прэзідэнтам, якога прыме Святы Айцец пасля ўвядзення надзвычайных абмежаванняў, звязаных з пандэміяй COVID-19, адзначае італьянскі журналіст Андрэа Гальярдучы. Як адзначае журналіст, які займаецца ватыканскімі праблемамі, менавіта візіт прэзідэнта Польшчы пачне паступовае вяртанне аўдыторыі кіраўнікоў дзяржаў да Святога Айца. Візіт Анджэя Дуды запланаваны на 25 верасня і стане яго трэцяй сустрэчай з Папам Францішкам. У ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прыёра Тэзэ

25 чэрвеня Пантыфік прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане брата Алаіза Лозэра, прыёра экуменічнай супольнасці Тэзэ. Сустрэча планавалася ў сакавіку, але была перанесена з прычыны пандэміі. У ходзе паўгадзіннай размовы брат Алаіз падзяліўся са Святым Айцом актуальнымі навінамі, якія тычацца дзейнасці супольнасці. У прыватнасці гаворка ішла пра апошнія этапы Пілігрымкі даверу па зямлі і аднаўленне прыёму пілігрымаў пасля адмены каранціна. ...

Читать далее »