Кіраўнік Каталіцкага Касцёла Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раніцай 13 сакавіка перанёс аперацыю на хрыбце, яна прайшла без ускладненняў. “Іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль. Ён шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку”, – паведаміў каталіцкі партал Сatholic.by у сваім Фэйсбуку. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі 10 сакавіка. Аперацыя была запланаваная.
Читать далее »Архив меток: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са стаўбцоўскай трагедыяй
“Шукаючы прычыны падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных прычынах ці сямейных абставінах, у тым ліку на сямейным гвалце, супраць якога Касцёл быў і застаецца”, — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім звароце з нагоды трагедыі, якая 11 лютага адбылася ў Стоўбцах. Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, з нагоды стаўбцоўскай трагедыі Quo vadis ...
Читать далее »Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2019 год
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Пастырскае пасланне на 2019 год СЯМ’Я — КРЫНІЦА РАДАСЦІ І НАДЗЕІ МОЛАДЗІ Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры. 1. Святы Ян Павел II на завяршэнне Сусветнай сустрэчы сям’яў 8 кастрычніка 1994 г. заклікаў сем’і, каб яны былі “радасцю і надзеяй”. Сям’я з’яўляецца галоўным элементам і падмуркам грамадства (пар. AL 11). Без адпаведнага падмурку нельга пабудаваць моцнага ...
Читать далее »Задай пытанне Мітрапаліту: Тадэвуш Кандрусевіч правядзе дыялог з моладдзю
7 лютага адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам “Дыялог з мітрапалітам”. Падчас сустрэчы арцыбіскуп адкажа на загадзя дасланыя пытанні. Сустрэча распачнецца святой імшой у Мінскай катэдры ў 18:30. Сам дыялог адбудзецца адразу пасля Імшы. Дасылаць свае пытанні да арцыбіскупа просяць да 1 лютага на email: fides.minsk@gmail.com — Пытанні не павінны мець на мэце ўзбагачэнне ўласнай эрудыцыі, напрыклад: чаму біскуп ...
Читать далее »У Навагрудку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіць выданне Новага Запавету на беларускай мове
У пятніцу, 30 лістапада, у будынку Навагрудскай раённай бібліятэкі (вул. Першага Мая, 1) адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Тэкст Новага Запавету падрыхтаваны секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
Читать далее »Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца ў Вострай Браме
У Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, i пасля яго праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з Беларусі. Сёлета святая Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца 17 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пра Сінод Біскупаў
Гэта быў «жывы» Сінод – так вельмі ёмка, адным словам ахарактарызаваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падыходзячы да завяршэння глабальны форум у Ватыкане, прысвечаны пытанням моладзі. Зацікаўленыя дэлегаты, актуальныя праблемы, жывая гаворка: Сінод-2018 стаў у некаторым сэнсе выключным, а параўнаць прадстаўніку Беларусі ёсць з чым: іерарх не раз быў удзельнікам такіх сустрэч. «Гэты Сінод быў не толькі для моладзі, але і з ...
Читать далее »“Мы моцна абмежаваны заканадаўствам”: арцыбіскуп Кандрусевіч пракаментаваў асаблівасці душпастырства інвалідаў і хворых
У інтэрв’ю Catholic.by іерарх распавёў пра асаблівасці душпастырства людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі. Гэта тэма знайшла свой водгук на Сінодзе Біскупаў. “Вернікі з абмежаванымі магчымасці — гэта найперш інваліды і хворыя, — адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — На Сінодзе Біскупаў ішла гаворка пра арганізацыю і інтэнсіфікацыю душпастырства ў шпіталях, вязніцах, дамах інвалідаў і належную падрыхтоўку капеланаў. У Беларусі мы ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: вымалёўваецца надзея на візіт Папы ў Беларусь
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у інтэрв’ю парталу Catholic.by пра кароткую размову з Папам рымскім у Ватыкане. Тадэвуш Кандрусевіч удзельнічае ў працы Сіноду Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. 11 кастрычніка ён выпадкова сустрэў Пантыфіка па дарозе ў залу Паўла VI. “Папу я прывітаў словамі на італьянскай мове: «Добры дзень, Ваша Святасць». Ён ...
Читать далее »Беларускі іерарх на Сінодзе: прыйшлося зрабіць рахунак сумлення
Арцыбіскуп Кандрусевіч у інтэрв’ю Vatican News падвёў вынікі першага этапу прац Сінода Біскупаў. Дэлегат ад Беларусі станоўча ўражаны стаўленнем маладых аўдытараў Асамблеі і іх актыўнай пазіцыяй. Першая частка біскупскага сходу прайшла ў большай ступені пад знакам слухання маладых людзей. Сінадальным Айцам хацелася пачуць, што думае моладзь пра Касцёл, чаго чакае ад яго? “Некаторыя прамовы маладых людзей былі вельмі важнымі. Напрыклад, ...
Читать далее »