Архив меток: арган

Арган у вёсцы Краснае — адзіны ў Маладзечанскім раёне

Маладзечанскі раён, вёска Краснае, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Трыццаць тры прыступкі (іх колькасць роўная працягласці жыцця Ісуса) аддзяляюць ад зямнога да ўзвышанага вернікаў, якія прыходзяць сюды. Больш за сто гадоў у гэтым храме – адзіным у раёне — гучыць старадаўні арган. Хіба толькі на некаторы час інструмент, музыку якога немагчыма параўнаць ні з якім іншым, змаўкаў з-за паломкі. У ...

Читать далее »

Падчас арганнага канцэрта ў Навагрудку ў хвіліне малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка (+відэа)

У суботу, 22 красавіка, у навагрудскім касцёле Святога Міхала Арханёла адбыўся Пасхальны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На самым пачатку канцэрту, прысутныя ў хвіліне ціхай малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка, па ініцыятыве якога ў Гервятах праходзілі на высокім узроўні арганныя і вакальныя канцэрты, пра якія ведаюць многія ў Беларусі і па-за яе межамі. Нягледзячы на працяглыя выходныя, канцэрт наведала ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася прэзентацыя праекта “Віцебскі арганны шлях”

Гэта адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў нядзелю, 23 красавіка, калі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці. Спачатку ў 11.30 усе сабраліся на святочную Імшу, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч, вікарый гэтай парафіі кс. Генадзь Рэйшаль, канцлер курыі дыяцэзіі кс. ...

Читать далее »

У Пастаўскім раёне пройдзе музычны фестываль

“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў другі раз прой­дзе музычны фестываль. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30). У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст ...

Читать далее »

І зноў арган гучыць у Мёрскай святыні

У Мёрскім касцёле пасля працяглага перапынку — больш 10 год — зноў загучаў арган. Рамонтам музычнага літургічнага інструмента займаўся майстар з Вільні — спецыяліст па рамонце і рэстаўрацыі касцёльных і канцэртных арганаў Бернард Тэрмэн. «Ажыўленне» змоўклага некалькі год таму інструмента сімвалічна прыпала на дзень успамінаў пра апякунку касцёльнай музыкі — святой Цэцыліі, які традыцыйна адзначаецца 22 лістапада.   Ужо на ...

Читать далее »

Адродзім нашу музычную спадчыну

У лістападзе 2014 года вось ужо ў другі раз у музычнай сталіцы Паазер’я быў праведзены фестываль «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны», які стаў не толькі важнай, але і вельмі адметнай культурнай падзеяй, новым праектам па адраджэнні багатай музычнай спадчыны Беларусі. Для яго рэалізацыі гэты рэгіён мае ўсе неабходныя падставы: і даўнія музычна-культурныя традыцыі, і адпаведную матэрыяльна-тэхнічную базу, і зацікаўленых арганізатараў. Можа таму ...

Читать далее »