Архив меток: айцы піяры

Спартыўны дзень для міністрантаў прайшоў у Шчучыне

У мінулую суботу, 5 снежня, у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшоў спартыўны дзень для хлопцаў з Літургічнай службы алтара. Розныя віды спаборніцтваў і спартыўных мерапрыемстваў, індывідуальныя і групавыя, такія, як шашкі, настольны футбол, тэніс, дартс і г.д., ва ўсім гэтым моглі пазмагацца ўдзельнікі спартыўнай забавы. На заканчэнне ўсіх чакала афіцыйная цырымонія ўзнагароджання і невялікі салодкі падарунак за ўдзел у ...

Читать далее »

Айцы піяры наведалі магілы памерлых братоў, якія працавалі ў Беларусі

Каталіцкі Касцёл заўсёды заклікае сваіх верных да малітвы за ўсіх памерлых. Асаблівым чынам робім гэта ў лістападзе, калі наведваем магілы нашых родных і блізкіх і ўдзельнічаем ва ўрачыстасцях, прысвечаных памяці памерлых. Кожны чалавек у сваіх малітвах памятае, перш за ўсё, аб адышоўшых да вечнасці бацьках, бабулях і дзядулях, сваяках. Айцы піяры ў гэтыя дні таксама ўшанавалі памяць памерлых братоў, якія належаць ...

Читать далее »

Шчучын: Дні роздуму для хлопцаў і валейбол з бацькамі

У мінулыя выходныя ў Шчучыне прайшлі дні скуплення для маладых мужчын. У спатканні прынялі ўдзел 14 хлопцаў са Шчучына і з піярскай парафіі з Ліды. На гэты раз рэкалекцыі былі прымеркаваны да Святога Пісання, і, больш канкрэтна, як чытаць, разважаць, шукаць і знаходзіць адказы на жыццёвыя пытанні ў Бібліі. Кожная сустрэча таксама накіравана на азнаямленне ўдзельнікаў з жыццём законных асобаў ...

Читать далее »

Сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору прайшла ў Шчучыне

17 кастрычніка ў Шчучыне ў кляштары айцоў-піяраў у новым навучальным годзе прайшла спатканне для бацькоў хлопцаў з літургічнай службы алтара і ўдзельнікаў моладзевага хору «Каласанс». У Шчучыне гэта ўжо стала традыцыяй, чатыры разы на год арганізоўваць такога роду сустрэчы для бацькоў. Сустрэчы прымаць розныя формы, ад адукацыі да радасці, вядома, заўсёды ёсць супольная малітва. На гэты раз сустрэча была фармацыйнай ...

Читать далее »

Апостальскі нунцый наведаў Шчучын ва ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса

15 кастрычніка Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, Панны і Доктара Касцёла. У гэты дзень асаблівым чынам адзначалі яе ўспамін у Шчучыне, дзе св. Тэрэза з’яўляецца апякункай тутэйшай парафіі, у якой служаць айцы-піяры. Да галоўных урачыстасцей, звязаных з 500-годдзем з дня нараджэння св. Тэрэзы з Авілю, супольнасць вернікаў на працягу 40-гадзіннага набажэнства падрыхтоўваў кармеліт а. ...

Читать далее »

Летнія вакацыі перажыла шчучынская моладзь

Лета – гэта час натхнення сонейкам, блакітным небам, неверагоднымі беларускімі краявідамі і канешне цудамі Бога.  Адпачынак з нашым Нябесным Айцом — вось, што выбірае шчучынская молодзь на працягу ўжо 10 гадоў. Летнія выяздныя вакацыі перажыла  моладзь парафіі Св. Тэрэзы Авільскай горада Шчучын.  10 дзён адарванасці ад паўсядзённых клопатаў гораду і знаёмства з вясковым наваколлем, духоўнага напаўнення і актыўнага адпачынку, сур’ёзных ...

Читать далее »

Заканчэнне катэхетычнага года адзначылі ў Шчучыне

Мінулы тыдзень стаў падсумаваннем катэхетычных заняткаў у Шчучыне. Для некаторых, гэта былі апошнія ўрокі, а некаторыя толькі пачынаюць свае пазнавальныя прыгоды пра Езуса Хрыста. У сераду, 27 мая, падводзілі вынікі заняткаў у некаторых шчучынскіх дзіцячых садках, дзе ўжо на працягу трох гадоў выкладае а. Аляксандр Махнач SP. З кожным новым навучальным годам заўсёды ёсць новы дзіцячы сад. У той жа ...

Читать далее »

Падсумаванне катэхетычных заняткаў сярод міністрантаў і моладзевага хору «Calasanz» прайшло ў Шчучыне

22-23 мая ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылося падсумаванне чарговага навучальнага і катэхетычнага года перад канікуламі. 22 мая прайшлі выбары на найлепшага міністранта і найлепшую харыстку парафіі. Моладзь, назіраючы адзін за адным праз увесь мінулы час, магла ацаніць і выбраць таго, у кім бачыць прыклад для наследавання, і надаць яму тытул міністранта або харысткі года. Чарговай часткай ...

Читать далее »

Хор «Calasanz» выступіў у касцёле св. Пятра і Паўла ў Іўі

У мінулую нядзелю, 10 мая моладзевы хор «Calasanz», які ў гэтым годзе адзначыў 10-годдзе існавання пры парафіі айцоў-піяраў у Шчучыне, наведаў горад Іўе. Асноўнай мэтай паездкі былі спевы падчас Эўхарыстыі ў парафіі святых Пятра і Паўла, і канцэрт паміж святымі Імшамі. Парафіяне ў Іўі вельмі гасцінна прынялі маладых людзей і выказалі сваю радасць апладысментамі. У той час пробашч парафіі Ян ...

Читать далее »

Адзінаццацікласнікі здзейснілі пілігрымку са Шчучына ў Будслаў

9 мая вучні адзінаццатых класаў з парафіі ў Шчучыне, дзе служаць айцы піяры, здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Такая пілігрымка адбываецца кожны год на заканчэнне катэхетычных заняткаў у парафіі. Мэта гэтай пілігрымкі – малітва праз заступніцтва Маці Божай не толькі аб добрай здачы экзаменаў, але і аб абранні добрага жыццёвага шляху, аб тым, каб Маці Езуса заўсёды ...

Читать далее »