Вёску Росіца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці штораз больш наведваюць турысты і пілігрымы з розных мясцін Беларусі. Прычынай гэтаму – асаблівы статус санктуарыя Росіцкай святыні, якая памятае пакутніцкую смерць людзей у гады Другой Сусветнай вайны. Але вабіць Росіца наведвальнікаў і па іншай прычыне. Тут працуе айцец Чэслаў Курэчка МІС, які сваёй працай і любоўю да кветак стварыў з касцельнага наваколля ...
Читать далее »Архив меток: а. Чэслаў Курэчка
Росіцкія ўрачыстасці штогод збіраюць усё больш пілігрымаў (+відэа)
З кожным годам усё больш пілігрымаў прыязджае ў вёску Росіца, каб ушанаваць памяць блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Сёлета 20 лютага росіцкі касцёл Святой Тройцы быў запоўнены не толькі мясцовымі вернікамі, а і пілігрымамі з Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і нават Брэсцкай абласцей. Брэсцкія пілігрымы праехалі адлегласць больш за 600 кіламетраў, каб з’яднацца ў святой Імшы з іншымі вернікамі, ...
Читать далее »Айцы-марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу
20 лютага 2016 года ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ўшанавання благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Адметнасцю сёлетніх святкаванняў будуць нашыя супольныя віншаванні а. Чэслава Курэчкі МІС, кусташа Росіцкага санктуарыя, з нагоды атрымання Прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Урачыстасці пачнуцца ў 11.00 адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова трэба ...
Читать далее »Росіцкі святар плануе правесці… свята буслоў
Лаўрэат прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» — пробашч парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна а. Чэслаў Курэчка сустрэўся з карэспандэнтам газеты “Звязда” Аляксандрам Пукшанскім і падзяліўся сваімі ўражаннямі і планамі на будучыню. Суразмоўца спачатку размовы ніяк не мог успомніць, якім чынам даведаўся пра высокую ўзнагароду. Хто першы паведаміў: райвыканкам або Віцебская дыяцэзія?.. Потым радасна сказаў, што яго парафіяне парадавалі. Па ...
Читать далее »Айцец Чэслаў Курэчка атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне»
12 студзеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». Сярод 15 лаўрэатаў быў і каталіцкі святар з Віцебскай дыяцэзіі. За захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць прэмію «За духоўнае адраджэнне» Аляксандр Лукашэнка ўручыў пробашчу касцёла Святой Тройцы ў вёсцы Росіца, айцу Чэславу Курэчке МІС. Таксама прэмію ...
Читать далее »Святар-кветкавод упершыню арганізаваў свята кветак у Росіцы (+відэа)
“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС. Святар разам са сваімі парафіянамі ў ваколіцах касцёла пасадзіў больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў, пра якія распавёў прысутным. Як кажа а.Чэслаў Курэчка, ён вельмі любіць сваіх парафіянаў і ...
Читать далее »Святары благаславілі верхнядзвінскіх хлебаробаў
Традыцыйны абрад па пачатку пасяўной кампаніі прайшоў 28 сакавіка ў ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. — Вось і прыйшло свята першай баразны, якое мы сустракаем з песнямі, музыкай, — адзначыў старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч. — І я ўпэўнены, што мы сваёй працай і з Божым благаслаўленнем атрымаем добры ўраджай. Як паведамляе «Дзвінская праўда», асвяціць збожжа пад будучы ўраджай, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!