Папа Францішак склаў святочныя віншаванні на мове жэстаў. Як інфармуе gosc.pl, кароткі відэаролік быў распаўсюджаны ў Інтэрнэце, у тым ліку сацыяльных сетках, з дапамогай сваіх супрацоўнікаў.
Фільм доўжыцца каля 20 секунд. Ён таксама размешчаны на сайтах найбуйнейшых італьянскіх СМІ.
На відэа Пантыфік паказвае жэст калыхання дзіцяці. Потым звяртаецца: «Маліцеся за мяне». Такой просьбай заканчваюцца многія з яго выступленняў падчас сустрэч з вернікамі.
На заканчэнне Папа ўдзяляе бласлаўленне і махае рукамі на развітанне.
Ужо другі раз Святы Айцец звяртаецца да вернікаў з дапамогай мовы жэстаў. Ён зрабіў гэта ў маі падчас генеральнай аўдыенцыі ў Ватыкане, калі прывітаў пілігрымку глухіх людзей.
Глядзіце ўвесь запіс:
