Папа Францішак афіцыйна абвясціў аб планах наведаць Германію. Падчас палёту з Рыма ў сталіцу Эквадора Кіта 5 ліпеня 2015 г. ён сказаў журналістам, якія суправаджалі яго, што атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад канцлера Ангелы Меркель.
“Гэта вельмі добрая справа. Візіт павінен быць еўрапейскай міратворчай місіяй”, — падкрэсліў ён. Папа не назваў канкрэтнай даты, але паведаміў, што Германія знаходзіцца ў яго бягучых планах замежных падарожжаў.
Вядома, што Францішка запрасіла і Канферэнцыя Біскупаў Германіі. Чакаецца, што ў бліжэйшы час запрашэнне скіруе Прэзідэнт Ёахім Гаўк. Акрамя таго, Апостальскі нунцый у Берліне, арцыбіскуп Нікола Этэравіч пацвердзіў нядаўна планы паездкі Пантыфіка ў ФРГ.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!