Найстарэйшы катэдральны сабор Аўстраліі праславіўся сваімі светлавымі інсталяцыямі, якія арганізоўваюцца на Каляды, паведамляе credo-ua.org.
Фасад святыні ў вячэрні час ператвараецца на спецыфічны экран, на які праецыююцца малюнкі каляднай, хрысціянскай тэматыкі ці проста маляўнічае «афармленне» старой каменнай пабудовы.
Прыгажосць можна ўбачыць пачынаючы з 9 снежня да самых Калядаў, па вечарах, пасля 19.30, разам з выступам катэдральнага хору. Запрашаюць на гэтыя выступы таксама і мясцовых спевакоў-знакамітасцяў і знакамітыя аркестры. Светлавое шоу працягваецца да поўначы. Каталіцкая архідыяцэзія Сіднэя мае некалькіх партнёраў у ажыццяўленні гэтага праекта, у прыватнасці — Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт. Мастацкі дырэктар шоў — Джайлс Уэстлі. Афіцыйны «пуск каляднага святла» здзейсніў арцыбіскуп Сіднейскі Энтані Фішэр, асабіста націснуўшы выключальнік.
Вялікую падборку малюнкаў светлавога шоў можна паглядзець па гэтай спасылцы.
