Традыцыйны абрад па пачатку пасяўной кампаніі прайшоў 28 сакавіка ў ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна.
— Вось і прыйшло свята першай баразны, якое мы сустракаем з песнямі, музыкай, — адзначыў старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч. — І я ўпэўнены, што мы сваёй працай і з Божым благаслаўленнем атрымаем добры ўраджай.
Як паведамляе «Дзвінская праўда», асвяціць збожжа пад будучы ўраджай, благаславіць хлебаробаў у ААТ «Прудзінкі» прыехалі святары — настаяцель храма Еўфрасінні Полацкай айцец Уладзімір Ляшкевіч і айцец Чэслаў Курачка, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы.
Кінуць у зямлю асвечанае збожжа і тым самым адкрыць пасяўную было даверана школьнікам. Услед за дзецьмі ў поле выйшлі кіраўнік раёна, святары і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў.
