Святар з Неапаля спавядае на вуліцы

«Чацвёртая хваля пандэміі аддаляе людзей ад сакрамантаў. Усё менш людзей прыходзіць у касцёл і прымае сакрамант пакаяння. Але калі я іду на вуліцу спавядаць, то бачу, наколькі людзям патрэбны Бог. Калі я сяджу там, у мяне няма вольнага часу!», — распавядае кс. Мішэль Мадонна.

Кс. Мішэль Мадонна, малады, энергічны пробашч парафіі Маці Божай Мантэсанта ў Неапалі, вырашыў спавядаць на вуліцы. Паколькі споведзь у закрытым памяшканні можа быць пагрозай падчас пандэміі, яе можна здзяйсняць на вуліцу, дзе верагоднасць заражэння — вядома, калі вы трымаеце дыстанцыю і выкарыстоўваеце маскі, — значна меншая.

Некалькі разоў на тыдзень каля сваёй парафіі кс. Мішэль выходзіць на вуліцу, каб спавядаць і вернікі не прымушаюць сябе доўга чакаць. Два крэслы — адно для святара, а другое для пэнітэнта — кавалак кардона ззаду, які забяспечвае мінімум, каб схавацца ад людскіх вачэй і маўклівая чарга людзей, якія чакаюць сваёй споведзі.

«Калі Касцёл, як кажа Папа, з’яўляецца палявым шпіталем, то тым больш цяпер мы абавязаны ім быць», — сказаў кс. Мішэль у інтэрв’ю «Avvenire».

Акрамя таго, дзякуючы актыўнасці ў сацыяльных сетках, кс. Мішэль мабілізаваў моладзь абвяшчаць Евангелле мінакам праз кароткія тэатральныя сцэнкі, натхнёныя фрагментамі Святога Пісання.

А. Мішэль не бачыць нічога надзвычайнага ў такой евангелізацыі. «Мой душпастырскі стыль — гэта стыль Езуса: вуліца — лепшае месца для пропаведзі».

Паводле pl.aleteia.org
пераклад Марына Ткач

для друку для друку