Спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы адбудзецца ў Вялікую суботу

Сёлета, як і ў мінулым годзе, у Вялікую суботу, 3 красавіка 2021 г., адбудзецца спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы, — паведаміў арцыбіскуп Турынскі Чэзарэ Назілья.

Набажэнства пачнецца ў 16.30 і будзе трансліравацца ў СМІ дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па камунікацыі Святога Пасаду.

Малітву ў Вялікую суботу ўзначаляць маладыя людзі з Турына, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да Еўрапейскай сустрэчы, першапачаткова запланаванай Супольнасцю Тэзэ на 28 снежня 2020 г. — 1 студзеня 2021 г., але адкладзенай з прычыны эпідэмічных абмежаванняў. Яны прапануюць свае разважанні на тэму надзеі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку