У ЗША былая фігурыстка стварыла праграму для спартсменаў, заснаваную на тэалогіі цела св. Яна Паўла ІІ, якая спалучае веру і псіхалогію.
Рэйчал Попсак Айзек, былая амерыканская фігурыстка і тэрапеўт, распрацавала ўнікальную фармацыйную праграму для спартсменаў. Яе падыход, у адрозненне ад традыцыйнай спартыўнай псіхалогіі, якая засяроджваецца на выніках, прапануе цэласны погляд на чалавека, аб’ядноўваючы розум, цела і душу.
Праект натхнёны тэалогіяй цела святога Яна Паўла ІІ. Галоўная мэта – дапамагчы спартсменам пераадолець ціск, перфекцыянізм і няўпэўненасць, будуючы сваю самаацэнку не на спартыўных дасягненнях, а на ўсведамленні ўласнай годнасці як Божага стварэння.
Праграма вучыць успрымаць цела не як інструмент для рэкордаў, а як дар, які патрабуе павагі і клопату. Такім чынам, вера становіцца неад’емнай часткай шляху да поспеху, умацоўваючы дух і псіхалагічную ўстойлівасць.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
