 Нягледзячы на сталы ўзрост (16 красавіка ён будзе адзначаць 95-годдзе) і зразумелую фізічную слабасць, Папа на пенсіі Бенэдыкт XVI уважліва сочыць за падзеямі, прымае візіты і вядзе перапіску, паведамляе Famille Chrétienne.
Нягледзячы на сталы ўзрост (16 красавіка ён будзе адзначаць 95-годдзе) і зразумелую фізічную слабасць, Папа на пенсіі Бенэдыкт XVI уважліва сочыць за падзеямі, прымае візіты і вядзе перапіску, паведамляе Famille Chrétienne.
Сайт спасылаецца на словы былога дырэктара Ватыканскага радыё і прэс-сакратара Святога Пасаду, а цяпер старшыні праўлення Фонду Ёзафа Ратцынгера, а. Фэдэрыка Ламбардзі SJ.
13 лістапада мінулага года ён наведаў Бенэдыкта XVI у яго рэзідэнцыі ў кляштары Mater Ecclesiae з лаўрэатамі прэміі Ратцынгера.
Пасля гадзіннай размовы з Папам на пенсіі кс. Ламбардзі сказаў, што быў прыемна здзіўлены. «Гэта быў час поўнага ўдзелу, з пастаяннай усмешкай на вуснах і вялікай увагай з боку Бенэдыкта XVI. Мне гэта падалося незвычайным, улічваючы, што я не бачыў яго асабіста два гады», — паведаміў святар. Па словах кс. Ламбардзі Бенэдыкт XVI «сачыў за ўсім, што адбывалася, з поўнай і абсалютнай яснасцю розуму».
Чацвёра лаўрэатаў прэміі Ратцынгера, якія прысутнічалі на сустрэчы, змаглі расказаць пра сваю працу і даследаванні, якія былі ўзнагароджаны папскім фондам. «Папа на пенсіі быў вельмі зацікаўлены, усміхаўся, радаваўся з гэтай нагоды. Час ад часу ён з дапамогай арцыбіскупа задаваў пытанні ці даваў каментарыі.», — распавёў кс. Ламбардзі. Голас Папы на пенсіі сапраўды «вельмі слабы», і менавіта сакратар, які стаіць побач з ім, выконвае ролю «перакладчыка».
Як адзначыў кс. Ламбардзі такі стан Бенэдыкта XVI з’яўляецца часткай «відавочнай слабасці, звязанай з яго сталым узростам». «Наколькі я ведаю, ён выкарыстоўвае інвалідную каляску. Але ён можа ўстаць і зрабіць некалькі крокаў», — сказаў святар. Ён дадаў, што пасля гадзіны дыялогу, які быў «выключна працяглым» у параўнанні з папярэднімі візітамі, усе ўдзельнікі былі ўражаны «духам», «прысутнасцю» і «зацікаўленасцю» Папы на пенсіі.
Працягваючы заставацца на пенсіі, удалечыні ад свету, Папа Бенэдыкт XVI таксама рыхтуецца да сваіх апошніх дзён. Ён прызнаўся ў гэтым, калі пасля смерці свайго сябра а. Герхарда Вінклера.
«Хоць яго цела аслабела, ён кожны дзень цэлебруе св. Імшу, моліцца і працягвае прымаць наведвальнікаў. Ён чытае, вучыцца, слухае музыку, вядзе перапіску… Ён у добрым настроі і бадзёры», — сказаў яго асабісты сакратар арцыбіскуп Георг Генсвэйн у лістападзе 2020 года.
pl.aleteia.org
пераклад Catholicnews.by
 для друку
 для друку
				 Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
				 
			 
											 
											